Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

12.06.2019
Медалямі да 100-годдзя БНР узнагароджаны яшчэ чатыры сябра Рады “Бацькаўшчыны”

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла медалямі да 100-годдзя БНР больш як сорак вядомых беларусаў і замежнікаў, якія спрыяюць дэмакратыі і незалежнасці. Сярод іх – сябры Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Яўген Вапа, Зінаіда Клыга, Барыс Пятровіч, Вячка Целеш.

07.06.2019
Алена Макоўская абраная ў праўленне Еўрапейскай пісьменніцкай рады

У склад праўлення Генеральнай асамблеі Еўрапейскай пісьменніцкай рады ўпершыню за час існавання арганізацыі ўвайшла прадстаўніца Беларусі – сябра Сакратарыяту ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», кіраўніца Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская.

03.06.2019
Прапановы “Бацькаўшчыны” ў заканадаўства адносна беларусаў замежжа будуць разгледжаныя рабочымі групамі

Яшчэ ў сакавіку мінулага года ЗБС “Бацькаўшчына” на просьбу Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі падрыхтавала і накіравала дакумент з прапановамі па карэкціроўцы заканадаўства краіны ў сферы адносін з беларусамі замежжа. Днямі прыйшоў адказ.

30.05.2019
Вітаўту Кіпелю – 92 гады!

30 траўня дзень народзінаў святкуе навуковец, даследчык і дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Бельгіі і ЗША, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель!

28.05.2019
Год без Арсеня Ліса

Год таму, 28 траўня, пайшоў з жыцця доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца, фалькларыст, гісторык Арсень Ліс, сябра рады ЗБС “Бацькаўшчына” і адзін з заснавальнікаў Згуртавання.

17.05.2019
Дзмітрый Плакс абраны ў праўленне Шведскага ПЭНа

Сябра Рады ЗБС „Бацькаўшчына“ беларускага літаратара Дзмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленне Шведскага ПЭН-клуба.

15.05.2019
"Ён мог ператварыць аповед пра словаўтварэнне ў феерыю" (фота)

У Мінску прэзентавалі пасмяротную кнігу Змітра Саўкі "Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы".

14.05.2019
Абвяшчаецца набор заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай

Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня.

11.05.2019
Юрась Шамецька: “Каб мне хто сказаў, што праз 20 гадоў людзі ў Мінску збяруцца слухаць мае беларускія вершы... мо-о-оцна б здзівіўся”

Прэзентацыя паэтычнай кнігі “Непрадказальнае” беларускамоўнага паэта з Канады Юрася Шамецькі, арганізаваная ЗБС “Бацькаўшчына” і Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры, сабрала поўную залу.

29.04.2019
Віншуем Алега Рудакова!

29 красавіка Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алег Рудакоў (Расія).

23.04.2019
Пайшла ў лепшы свет Вольга Грыцук

Час і месца развітання і пахавання будзе вядомы пазней.

23.04.2019
Віншуем Петруся Капчыка!

23 красавіка 75-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Пятрусь Капчык (Украіна).

22.04.2019
Паўла Севярынца выключылі з ПЭН-Цэнтру

У сваім паведамленьні палітычны актывіст зазначыў, што «здагадваецца ў чым справа», і працытаваў свой ліст, дасланы сакратарцы ПЭН-Цэнтру паўгода таму.

19.04.2019
Прэзідэнт Малдовы ўзнагародзіў ордэнам сябра Рады “Бацькаўшчыны” Юрыя Статкевіча

18 красавіка прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон узнагародзіў старшыню беларускай абшчыны Рэспублікі Малдова і сябра Рады “Бацькаўшчыны” Юрыя Статкевіча ордэнам “Gloria Muncii” (“Слава Труду”).

18.04.2019
“Маё права” – стартуе новы праект для дзяцей ад “Будзьма!”

Кампанія “Будзьма беларусамі!” распачынае праект “Маё права”, які пакліканы пашырыць веды пра свае правы ды магчымасці ў дзяцей малодшага школьнага ўзросту і падлеткаў.


Вынікі пошуку 33 - 48 з 1025
Пачатак | Папярэдняя | 1 2 3 4 5 | Наступная | Апошняя