У Вільні забіты Раман Вайніцкі

У Вільні знайшлі забітым старшыню Згуртавання беларускіх грамадскіх суполак Літвы і клуба “Сябрына”, сябра Валікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Рамана Вайніцкага.

У Вільні знайшлі забітым старшыню Згуртавання беларускіх грамадскіх суполак Літвы і клуба “Сябрына”, сябра Валікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Рамана Вайніцкага.

Дырэктарка беларускай гімназіі імя Скарыны ў Вільні Галіна Сівалава распавяла:

“Раніцай яго знайшлі звязанага, замучанага ў падвале шматпавярховага дома, дзе ён жыў. Ён расказваў, што яму апошнім часам пагражалі, нават сядалі да яго ў аўто і пагражалі. Яго спачатку шукалі на працы, бо машына была каля дому, ключы ляжалі, а яго не было. Потым убачылі, што няма ключоў ад падвалу. Знайшлі яго дзеці”.

Паводле "Радыё Свабода"

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" прыносіць шчырыя спачуванні родным, блізкім, калегам і сябрам Рамана Вайніцкага. Светлая памяць!


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение