6 снежня – Уручэнне прэміі імя Наталлі Арсенневай

Каляды зусім блізка - самы час крыху запаволіцца і настроіцца на святочны лад. Прапануем зрабіць гэта разам з цудоўнымі беларускімі паэтамі і музыкамі ў цёплай сяброўскай атмасферы. Сустрэча адбудзецца пад знакам Наталлі Арсенневай - прэмія імя якой за найлепшую кнігу паэзіі будзе ўручаня падчас імпрэзы.

Уручэнне прэміі Арсенневай і музычна-паэтычная вечарына адбудуцца 6 снежня ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3-601). Пачатак - а 18:30. Уваход вольны. 

Удзел возьмуць: Уладзімір Арлоў, Зміцер Вайцюшкевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч.
 
У кароткі спіс прэміі за найлепшую паэтычную кнігу мінулага году ўвайшлі:

Віктар Жыбуль "Дзяцел і дупло"
Ганна Комар "Страх вышыні"
Наста Кудасава "Маё невымаўля"
Уладзімір Някляеў "Толькі вершы"
Сяргей Прылуцкі "Патрыятызм для чайнікаў"
Міхась Скобла "Камізэлька для месяца"
Андрэй Хадановіч "Цягнік Чыкага-Токіё"
Юлія Цімафеева "Цырк" 

У складзе журы прэміі сёлета працавалі вядомыя літаратары, перакладчыкі і літаратуразнаўцы - Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч. 

Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу заснаваная ў гонар выдатнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай. Пасля вайны Арсеннева апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці.

Усю актуальную інфармацыю можна знайсці ў фэйсбуку прэміі і на сайтах арганізатараў. Сузаснавальнікамі прэміі з'яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне “Бацькаўшчына”. 

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што яна стане штогадовай.

Паводле арганізатараў


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение