20 верасня “Бацькаўшчына” ўзяла ўдзел ў пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа

20 верасня ў Мінску прайшло чацвёртае паседжанне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў.

Савет ачольвае кіраўнік ведамства Уладзімір Макей, аднак на пачатку паседжання ён адсутнічаў — быў на перамовах Аляксандра Лукашэнкі з кітайскай дэлегацыяй. Адкрываў сустрэчу беларусаў замежжа намеснік міністра Андрэй Дапкюнас.

Ён падкрэсліў, што імідж Беларусі фармуецца не толькі намаганнямі дзяржаўных установаў, але і праз простых людзей, асабліва тых, хто звязаны з Беларуссю, але з розных прычынаў знаходзіцца за яе межамі.

“Духоўная повязь, сувязь культур, яна ня страчваецца, — сказаў Андрэй Дапкюнас. — І нават калі чалавек не грамадзянін Рэспублікі Беларусь, але мае беларускія карані, то ён можа шмат зрабіць для ўмацавання іміджу Беларусі. Асабліва важна, каб гэтыя людзі папрацавалі яшчэ і на фармаванне сучаснай эканомікі. Бо менавіта сучасная эканоміка — гэта і ёсць найлепшы падмурак дабрабыту беларусаў”.

Скарыстаўшыся магчымасцю, журналісты запыталіся ў Андрэя Дапкюнаса пра яго стаўленне да таго, што ў Мінску да гэтага часу не павесілі памятную шыльду на будынку, дзе абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, нягледзячы на абяцанні мінскіх уладаў зрабіць гэта яшчэ ў сакавіку.

“Як грамадзянін Беларусі лічу, што гісторыя маёй краіны ёсць такая, якой яна склалася за шмат стагоддзяў, — адказаў намеснік міністра, адзначыўшы, што ў ягоную кампетэнцыю гэтае пытанне не ўваходзіць. — Але гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта таксама частка нашай гісторыі. Выкінуць гісторыю БНР з агульнага працэсу проста нельга”.

У чацвёртым пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа прымаюць удзел члены савета з 18 краін, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі і грамадскіх аб'яднанняў – Беларускага таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой “Радзіма” і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое сёння прадстаўлялі кіраўнік Алена Макоўская і Старшыня Рады Ніна Шыдлоўская. На сустрэчы прысутнічалі беларусы Францыі, Нямеччыны, Чэхіі, Швейцарыі, Украіны, Расіі, Польшчы ды іншых краінаў.

Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа быў заснаваны ў 2015 годзе ў адпаведнасці з законам “Аб беларусах замежжа”, ініцыятарам якога выступіла ЗБС “Бацькаўшчына”. Згодна з гэтым дакументам на Міністэрства замежных спраў ускладзены функцыі каардынатара развіцця супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай. Кансультатыўны савет ладзіць свае паседжанні раз на год, і штогод адбываецца яго частковая ратацыя.

Паводле “Радыё Свабода”,
фота mfa.gov.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение