У Мінску адбылася прэзентацыя кніг Леаніда Лыча

Прэзентацыя адразу трох кніг на тэму беларускай нацянальнай ідэі і гісторыі Беларусі адбылася ў Мінску ў кнігарні выдавецтва "ЛогвінаЎ".

Прэзентацыя адразу трох кніг на тэму беларускай нацянальнай ідэі і гісторыі Беларусі адбылася ў Мінску ў кнігарні выдавецтва "ЛогвінаЎ".

Усе тры выданні належаць аўтарству сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Лыча. Кнігі пад назовам “Магільнае ў час нямецкай акупацыі. Успаміны”, “Варыяцыі на нацыянальную тэму” і “Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі 1941-1944 гадоў” былі напісаныя аўтарам у розныя часы. Тое, што час выдання ўсіх трох кніг супаў з'яўляецца выпадковасцю, але ў той жа час усе тры кнігі пранізаны адзіным светапоглядам і ў пэўным сэнсе адзінай ідэяй, кажа аўтар выданняў Леанід Лыч.

- Мае працы прысвечаныя нацыянальна-культурнай праблематыцы ў Беларусі. Трывала стаю на пазіцыях такіх, што ў нас дзяржава гэтымі пытаннямі свядома не займаецца. І так атрымалася, што выйшлі гэтыя 3 кніжкі, хаця зразумела, што пісаліся яны як рукапісныя тэксты ў розныя перыяды.

Павіншаваць аўтара з выхадам кніг, ды прыняць удзел у імпрэзе-прэзентацыі прыйшлі беларускія грамадскія і культурныя дзеячы і літаратары, між якіх Галіна Сіўчык, Анатоль Балазановіч, Уладзімір Содаль, а таксама Генадзь Бураўкін.

- Кнігі выдатныя і для чытача вельмі добра, што гэта розныя кнігі. Шкада, што такіх кніг малавата і выходзяць яны не надта вялікімі накладамі. Была сустрэча з разумным, дасведчаным, шчырым беларусам.

Прэзентацыя кніг Леаніда Лыча адбылася пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Свету “Бацькаўшчына” і мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”. Аўтар выданняў выказаў намер і надалей працаваць над тэмай беларускай нацыянальнай ідэі, публікуючы артыкулы і працуючы над наступнай паўнавартаснай кнігай.

Аляксей Красоўскі, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение