Віншуем з юбілеем Янку Запрудніка

9 жніўня спаўняецца 85 гадоў сябру Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, вядомаму дзеячу беларускай дыяспары, доктару гісторыі, палітолагу, літаратару, публіцысту Янку Запрудніку.

9 жніўня спаўняецца 85 гадоў сябру Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, вядомаму дзеячу беларускай дыяспары, доктару гісторыі, палітолагу, літаратару, публіцысту Янку Запрудніку.

Янка Запруднік спалучае напружаную журналісцкую працу з літаратуразнаўствам, засведчыў сябе як навуковец-гісторык і актыўны грамадскі дзеяч. Ён мае шмат даследаванняў па гісторыі Беларусі. Доўгі час ён працаваў на радыё “Свабода”, быў галоўным рэдактарам вядомай газеты "Беларус", з 1974 г. уваходзіць у склад рэдакцыйнай калегіі "Запісаў" Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Ён аўтар многіх кніг, сярод іх: "Спадчына бацькоў: агледзіны: да 100-годдзя нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.)", манаграфія "Беларусь на гістарычным скрыжаванні". Беларускія літаратуразнаўцы ведаюць розныя псеўданімы Янкі Запрудніка: Сяргей Ясень, Аркадзь Будзіч, Рыгор Ліцвін, Скараход.

Янка Запруднік ёсць адным з тых рухавікоў, на якіх сёння трымацца беларускае жыццё ў Амерыцы. Ён жыве беларускімі справамі, актыўна рэагуе на ўсё, што адбываецца на Радзіме, дапамагае беларусам і Беларусі.

Управа Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” шчыра віншуе спадара Янку Запрудніка са святам! Жадаем выдатнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту, плёну ў беларускіх справах, здзяйснення ўсіх планаў і задумаў.

***

Адмыслова да юбілею Янкі Запрудніка даслаў свой верш і некалькі фотаздымкаў спадара Янкі на яго радзіме, Міршчыне, паэт Сяргей Панізнік. З задавальненнем публікуем іх ніжэй.

Жыву надзеяй

(з допісу Янкі Запрудніка)

Да 85-гадовага юбілею беларуска-амерыканскага гісторыка, палітолага, літаратара, грамадска-культурнага дзеяча, доктара навук Янкі Запрудніка. Жыву надзеяй між бягучых спраў. У бегатні гадоў няма разгрузкі. І ўсё ж наш Бог мяне не пакараў — Даў мацярык: і тут ён — беларускі! Нью-Ёрк і родны Мір — адзін Алімп. Прытулак для пякучых спраў заўзятых на дні мае усклаў змагарны німб. А дні народзінаў — не толькі святы: і дзеі — Слова вымавіць за тых, азмрочаных бязроднаю маною, згадаць людзей, папраўдзе залатых

ды сцебануць глухую параною. Жыву надзеяй. Для падзеі жыць — паверыць: і Каханне маладзее! і як такім жыццём не даражыць, дзе Беларусь — штодзённая надзея. Сяргей Панізнік Дзень прарока Іллі, 2011


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение