Спачуванні з нагоды смерці Віталя Сіліцкага

11 чэрвеня на 39-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы памёр палітолаг Віталь Сіліцкі.
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выказвае шчырыя спачуванні родным, сябрам і ўсім, хто ведаў Віталя Сіліцкага, з нагоды цяжкай страты. Вечная памяць!

11 чэрвеня на 39-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы памёр палітолаг Віталь Сіліцкі.

Віталь Сіліцкі нарадзіўся 25 снежня 1972 года. Доктар паліталогіі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасьці сацыёлаг. Вучыўся ў Цэнтральнаеўрапейскім універсітэце (Будапешт, Вугоршчына), дзе атрымаў ступень магістра паліталогіі, у Ратгерскім універсітэце (Нью-Джэрсі, ЗША), у якім атрымаў ступень доктара паліталогіі. Віталь Сіліцкі быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Ён даўно супрацоўнічаў са Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”, выступаў на З’ездах беларусаў свету.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выказвае шчырыя спачуванні родным, сябрам і ўсім, хто ведаў Віталя Сіліцкага, з нагоды цяжкай страты. Вечная памяць!

Развітанне з Віталём Сіліцкім адбудзецца ў панядзелак 13 чэрвеня, з 11:00 да 14:00 у Доме рытуальных паслуг (Мінск, вул. Альшэўскага, 12).

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"