Прадстаўнікі грамадскасці звярнуліся да беларусаў Расіі па падтрымку ў стварэнні музея Алеся Адамовіча

Алесь АдамовічПрадстаўнікі беларускай грамадскасці, у тым ліку і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, звярнуліся да беларусаў Расіі па падтрымку ў стварэнні музея пісьменніка, літаратуразнаўцы і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча.

Прадстаўнікі беларускай грамадскасці, у тым ліку і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, звярнуліся да беларусаў Расіі па падтрымку ў стварэнні музея пісьменніка, літаратуразнаўцы і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча.

Ліст да старшыні федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" Валерыя Казакова падпісалі дачка пісьменніка Наталля Адамовіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, а таксама кіраўнік Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская. У лісце паведамляецца, што восенню 2007 года на баланс аддзела культуры Бабруйскага райвыканкама Магілёўскай вобласці прыняты будынак былой аптэкі з зямельным участкам, размешчаны насупраць даваеннага дома Адамовічаў у цэнтры гарадскога пасёлка Глуша каля аўтамагістралі Крычаў — Кобрын. "З аптэкай звязаны многія падзеі 1941—1944 гадоў, апісаныя пісьменнікам у яго дылогіі "Партызаны". Паводле яе зняты мастацкія фільмы, для якіх Уладзімір Высоцкі напісаў вядомыя песні, у тым ліку "Сыны ідуць у бой", "Ён учора не вярнуўся з бою" і "Хто сказаў, усё згарэла дашчэнту", — гаворыцца ў лісце. У ім таксама адзначаецца, што ў Глушы Адамовіч жыў з 1928 года. Па завяшчанні пісьменнік пахаваны на мясцовых могілках. Яго імя прысвоена вуліцы, якая вядзе ад пасляваеннага дома Адамовічаў да школы, дзе вучыўся будучы пісьменнік. "Аднак у пасёлку дагэтуль няма ні помніка пісьменніку, ні яго музея. Дый ва ўсёй Беларусі няма ніводнага помніка і музея Адамовіча — чалавека, чыя творчасць і грамадская дзейнасць добра вядомыя не толькі ў Беларусі і Расіі", — падкрэсліваецца ў лісце. Яго аўтары адзначаюць, што родныя і блізкія пісьменніка разам з грамадскасцю маюць намер стварыць у драўляным аднапавярховым будынку былой аптэкі музей "Вайна пад дахамі", прысвечаны жыццю і творчасці Адамовіча. Аднак гэты будынак плошчай больш чым 105 кв. м, пабудаваны больш за 80 гадоў назад, мае патрэбу ў капітальным рамонце. Аўтары ліста звяртаюцца да Валерыя Казакова з просьбай аказаць падтрымку ў зборы сродкаў для рамонту будынка будучага музея.

Паводле “БелаПАН”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение