Віншуем газету "Беларус" з 60-цігоддзем

Сёння спаўняецца 60 гадоў газеце ”Беларус” – галоўнай крыніцы інфармацыі аб падзеях беларускай дыяспары ў ЗША і Канадзе.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе з юбілеем галоўнага рэдактара сп-ра Марата Клакоцкага, ранейшых рэдактараў газеты, аўтараў і чытачоў. Жадаем як мага болей добрых беларускіх навінаў, далейшай плённай дзейнасці і развіцця.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

 

Гісторыя газеты “Беларус”

60 гадоў таму, 20 верасня 1950 года, у Нью-Ёрку выйшаў першы нумар газэты «Беларус».

Справядлівасці дзеля варта зазначыць, што гэта была не першая газета ў Паўночнай Амерыцы. У 1926—1932 гг. першы прэм’ер-міністр БНР Язэп Варонка выдаваў у Чыкага «Белорусскую трибуну». Газета выходзіла па-руску. Варонка як прафесійны журналіст разумеў, што калі выдаваць па-беларуску, то тагачасныя эмігранты чытаюць яе не будуць. А беларускіх эмігрантаў у ваколіцах і самім Чыкага ў 1930-х гадах было каля 70 тыс. (па ацэнках самога Варонкі).

Прэсу на беларускай мове заснавала ў Паўночнай Амерыцы паваенная эміграцыя. У лютым 1948 г. у Канадзе выйшаў «Беларускі Эмігрант». А 27 жніўня 1950 г. у Нью-Ёрку доктар Мікалай Шчорс заснаваў «Беларускую трыбуну».

Але выданьне «Бел. Эм» спынілася ў 1954 г., годам раней — «Бел. Трыбуны».

А «Беларус» выдаецца і сёння. Яго першым рэдактарам быў юрыст Леанід Галяк.

Першы нумар выйшаў на чатырох вялікафарматных старонках і каштаваў 10 цэнтаў (тагачасны пагадзінны заробак новых эмігрантаў вагаўся ў межах 60 цэнтаў — 1 даляр).

Цэнтральным матэрыялам нумара была прамова прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка на банкеце ў Чыкага.

У 1950-х «Беларус» выдаваўся нерэгулярна, бракавала фінансаў, рэдакцыю раздзіралі канфлікты. № 2 выйшаў у красавіку 1951 г. У 1952 г. газету рэдагаваў Вітаўт Тумаш, потым яго змяніла Наталля Арсеннева. Потым рэдактарам быў брат Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.

Ад 1962 да 1980 года «Беларуса» рэдагаваў Станіслаў Станкевіч.

Газета стала выдавацца рэгулярна (раз на месяц), у ёй значна паболела старонак, з’явіліся літаратурныя бачыны, нейкі час нават выдавалася старонка «Весткі з Канады».

Па смерці С.Станкевіча газету рэдагавалі Зора і Вітаўт Кіпелі, Антон Шукелойць, Янка Запруднік, Лявон Юрэвіч ды інш.

Ад красавіка 2002 г. галоўны рэдактар выдання — прадстаўнік новай хвалі эміграцыі Марат Клакоцкі.

Ад верасня 1950 г. выйшла 572 нумары. Газета мае свой сайт.

“Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение