Шыльда Ларысы Геніюш у Празе пакуль не з'явілася

Да дня нараджэння Ларысы Геніюш у яе 100-гадовы юбілей не ўдалося ўсталяваць мемарыяльную шыльду на доме, у якім паэтка жыла ў Празе. Уладальнік дома нечакана адмовіўся ад ранейшай згоды на размяшчэнне на сцяне будынка мемарыяльнай дошкі.

Да дня нараджэння Ларысы Геніюш у яе 100-гадовы юбілей не ўдалося ўсталяваць мемарыяльную шыльду на доме, у якім паэтка жыла ў Празе. Уладальнік дома нечакана адмовіўся ад ранейшай згоды на размяшчэнне на сцяне будынка мемарыяльнай дошкі.

Старшыня грамадскага камітэту па святкаванні 100-годдзя Ларысы Геніюш Міхась Скобла паведаміў, што знайшоўся іншы варыянт, дзе можна размясціць памятную шыльду.

"Уладальнік дома сапраўды адмовіўся - адклікаў сваю згоду, -- сказаў Міхась Скобла. -- Але насупраць дому ёсць такі прыгожы скверык і ў гэтым скверыку ўсталяваныя такія бетонныя стэлы, на якіх абсалютна нічога не змешчана. Як быццам адмыслова гэтыя стэлы падрыхтаваныя для нейкіх шыльдаў. Існуе пакуль што вусная дамова з кіраўніцтвам гэтага раёну Прагі, што на адной са стэлаў будзе размешчана гэтая шыльда".

Аднак і гэты варыянт немагчыма рэалтзаваць у біжэйшы час, бо згодна чэшкаму заканадаўству, для падобнай справы трэба мець шэраг дазволаў – перадусім гарадской архітэктурнай рады. Гэтыя дазволы можна атрымаць не раней, чым у сярэдзіне восені.

Нагадаем, Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” сумесна з беларускай суполкай “Скарына” (Прага, Чэхія) быў праведзены адмысловы конкурс эскізаў мемарыяльнай шыльды ў гонар Ларысы Геніюш. Па выніках конкурсу пераможцам стаў скульптар Гэнік Лойка. Меркавалася, што памятная шыльда, адлітая па ягоным эскізе, будзе ўсталявана ў Празе на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш, 9 жніўня, у дзень нараджэння паэткі.

Паводле “Радыё Рацыя”