Пра жаночы досвед дыскутавалі ў “Ў”

Серыя дыскусій на тэму “Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры” пачалася 8 красавіка ў кнігарніЎгалерэі. Асноўная тэма дыскусій — чым ёсць сучасная беларуская жаночая проза.

Серыя дыскусій на тэму “Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры” пачалася 8 красавіка ў кнігарніЎгалерэі. Асноўная тэма дыскусій — чым ёсць сучасная беларуская жаночая проза.

Праект рэалізуецца сумесна творчай прасторай BYBOOKS, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", выдавецкай серыяй “Кнігарня “Наша Ніва”.

Нагодай праекту сталі два зборнікі жаночай прозы — “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” і “Пакахай мяне, калі ласка”.

Гэтыя кнігі сімвалізуюць супярэчлівыя каноны: адзін вызначае жанчыну, якая выходзіць з-пад кантролю, а другі паказвае жанчыну, якая не хоча і не імкнецца выйсці з-пад кантролю, а шчасліва жыве ў патрыярхальным грамадстве. Усяго запланавана тры сустрэчы. Мэта дыскусій — зразумець, хто піша сучасную жаночую прозу і яе чытае, ці ёсць нешта адметнае ў жаночым пісьме і жаночым бачанні свету. А таксама для таго, каб звесці разам жанчын-літаратарак і літаратурных герояў. На думку філосафа і паэта Ігара Бабкова, які быў адным з дыскутантам на першай сустрэчы, жаночая літаратура — гэта, з аднаго боку, чыста маркетынгавы сацыялагічны феномен. З іншага боку, літаратура, якую піша жанчына, адпаведна, і ёсць жаночай літаратурай: “Для мяне паўстала пытанне: тое, што мы бачым перад сабой — гэта, відавочна, не патрабаванні рынку. Усе аўтаркі, якія ў гэтых двух канонах, яны і ў адным, і ў другім. З другога боку, яны настолькі розняцца між сабой па форме душы, што аб’ядноўваць іх у адну стылістыку рука не падымаецца. І тады застаецца загадка: а што мы бачым перад сабой?” На гэтае пытанне, а таксама пра тое, ці чытаюць жанчыны адна адну, ці патрэбны быў такі літаратурны этап, як выданне зборнікаў жаночага апавядання, ці існуе такі фармат увогуле — дыскутавалі прысутныя. Дыскусію мадэравалі літаратаркі Вольга Гапеева і Ірына Герасімовіч, а ў якасці дыскутантаў выступілі Барыс Пятровіч, Ірына Саламаціна, Святлана Калядка, Ігар Бабкоў.

Падрабязней пра праект “Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры” чытайце тут.

Паводле “Радыё Свабода”