У Мінску павіншавалі Барыса Кіта

Рухавы, энергічны, жвавы, бадзёры, добразычлівы, адкрыты... Гэтыя і шмат іншых падобных эпітэтаў прагучалі на адрас Барыса Кіта ў яго 100-ы дзень нараджэння, які святкаваўся ў Мінску ў зале Палаца мастацтва.

Рухавы, энергічны, жвавы, бадзёры, добразычлівы, адкрыты... Гэтыя і шмат іншых падобных эпітэтаў прагучалі на адрас Барыса Кіта ў яго 100-ы дзень нараджэння, які святкаваўся ў Мінску ў залі Палаца мастацтва.

Арганізатарам святочнай вечарыны з нагоды 100-гадовага юбілею славутага вучонага і асветніка выступіла Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Першым, каго вядучая імпрэзы – кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская – запрасіла на сцэну быў старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта, пісьменнік Васіль Якавенка. Ён распавёў пра няпросты жыццёвы шлях Барыса Кіта і павіншаваў юбіляра са святам.

“Нам, сучаснікам Барыса Уладзіміравіча Кіта, выпаў гонар вітаць гэтага дасціпнага, жыццярадаснага, лагоднага, слаўнага чалавека, вучонага, які, нягледзячы на жыццёвыя нягоды, вырас ў „стоадсоткавага беларуса“. Гэтак ён некалі зазначыў сам, калі быў у гуморы”, -- адзначыў падчас свайго выступлення Васіль Якавенка.

Алена Макоўская

Сам Барыс Уладзіміравіч, на жаль, не змог прыехаць у Беларусь. Але ягонае вітанне ўсім, хто прыйшоў на вечарыну, зачытала яго давераня асоба Лідзія Савік. Яна распавяла пра тое, як Барыс Кіт адсвяткаваў дзень нараджэння ў Франкфурце-на-Майне, дзе ён цяпер пражывае. Мэрыя горада арганізавала прыём з гэтай нагоды. Гучала класічная музыка. Барыс Кіт атрымаў вельмі шмат віншаванняў і падарункаў. Артыкулы пра юбілей змясцілі вялікія газеты Нямеччыны. Свае віншаванні юбіляру перадалі прэзідэнт Нямеччыны Хорст Келер, Расійская федэрацыя касманаўтыкі імя К. Цыялкоўскага, касманаўт Уладзімір Кавалёнак.

Лідзія Савік

Вітанне ад Барыса Кіта зачытвае Лідзія Савік

Ад беларусаў віншаванні і падарункі імянінніку перадаў рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч, які напярэдадні юбілею наведаў Барыса Кіта. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы і з радасцю адзначыў, што Барыс Уладзіміравіч добра сябе адчувае і збіраецца перажыць свайго дзеда, а ягоны дзед пражыў 110 гадоў.

Іосіф Сярэдзіч

Пра сустрэчу з Барысам Кітом распавядае Іосіф Сярэдзіч

Падчас святочнай вечарыны Барыса Кіта павіншавалі акадэмік Радзім Гарэцкі; старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Станіслаў Шушкевіч; лаўрэаты прэміі імя Барыса Кіта пісьменнікі Сяргей Законнікаў і Уладзімір Арлоў; мастак Мікола Купава; дырэктар Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе знаходзіцца экспазіцыя, прысвечаная Барысу Кіту, Тамара Вяршыцкая і многія іншыя.

Перадаў свае віншаванні і міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Іх зачытаў супрацоўнік міністэрства Віктар Маліноўскі.

З нагоды стогадовага юбілею Барыса Кіта падчас вечарыны ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” былі ўручаны ганаровыя граматы Яўгену Анішчанку за грунтоўную распрацоўку гістарычнай тэматыкі Беларусі і падрыхтоўку да выдання “Гістарычнага атласа Беларусі” і Міхасю Чарняўскаму за папулярызацыю старажытнай гісторыі Беларусі і даследаванне антыкамуністычнага падполля ў краіне.

Прыемнай нечаканасцю стала вестка пра тое, што на вечарыне прысутнічае родны брат юбіляра Леў Уладзіміравіч Кіта. “Заўсёды казалі: “Той, хто там,  -- гэта чужы”. Але я сёння спакойны, бо я бачу, што для вас Барыс Кіт свой”, -- з удзячнасцю прамовіў Леў Уладзіміравіч.

Музычным упрыгожаннем імпрэзы сталі выступленні заслужанага артыста Беларусі Віктара Скорабагатава, бардаў Таццяны Беланогай і Алеся Камоцкага. Апошні распавёў пра свае ўражанні ад асабістай сустрэчы з Барысам Кітом, якую яму калісьці пашчасціла мець, ды заспяваў песню, напісаную на наступны дзень пасля сустрэчы.

На завяршэнне імпрэзы айцец Леанід Акаловіч (БАПЦ) прачытаў малітву за здароўе Барыса Кіта.

Спявае Алесь Камоцкі

У зале дзейнічала выстава фотаздымкаў і кніг пра Барыса Кіта

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Фота: "Радыё Свабода"

Яшчэ пра святочную вечарыну чытайце тут:

http://gazetaby.com

http://www.svaboda.org

http://nn.by

http://www.euramost.org

http://www.racyja.com


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение