Вечарына “Беларускага кнігазбору” адбылася ў фае Палацу мастацтва

Уранні 17 сакавіка стала вядома, што вечарына з нагоды выхаду 50 тамоў выдавецкай серыі "Беларускі кнігазбор" адмененая адміністрацыяй Палацу мастацтва, дзе яна планавалася. Аднак людзі ўсё роўна прыйшлі і правялі імпрэзу ў фае і на прыступках будынку.
Уранні 17 сакавіка стала вядома, што вечарына з нагоды выхаду 50 тамоў выдавецкай серыі "Беларускі кнігазбор" адмененая адміністрацыяй Палацу мастацтва, дзе яна планавалася. Аднак людзі ўсё роўна прыйшлі і правялі імпрэзу ў фае і на прыступках будынку.
А 18-й да Палацу мастацтва прыйшло некалькі сотняў чалавек, аднак пабачыўшы на яго дзвярах абвестку, што "па тэхнічных прычынах" вечарына не адбудзецца, многія развярнуліся назад. Але блізу ста прыхільнікаў "Беларускага кнігазбору" у чаканні імпрэзы бавілі час спевам "Пагоні". А затым на прыступках з'явіўся паэт Уладзімер Някляеў, які меўся выступаць.
Уладзімер Някляеў
"Гэта робіцца ўжо нават смешным: от як толькі дзе нешта беларускае, што не да спадобы ўладам, адразу катастрофа, адразу рамонт... Але мы не павінны на гэта зважаць, мы павінны ісці сваім шляхам. Гэтыя 50 тамоў пераважваюць усю тую макулатуру, якую панапісвалі з 94 года ўсе разам узятыя пісакі сённяшняй улады. Я не разумею чаму, але факт ёсць факт, што да гэтай пары ўлада вядзе вайну з нацыянальнай інтэлігенцыяй. Яна не можа пазнішчаць яе, як рабілася гэта ў Курапатах, таму яна кінулася забараняць, адмяняць. Але нельга адмяніць Купалу і Коласа, Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна і Ніла Гілевіча, нельга адмяніць нікога з тых, хто выйшаў ужо ў „Беларускім кнігазборы“, і хто выйдзе пасля". Спадар Някляеў падарыў ініцыятару і нязменнаму кіраўніку серыі Кастусю Цвірку мабільны тэлефон, каб той мог у выпадку новых экстрэмальных сітуацый аператыўна пра гэта паведаміць грамадзкасці. Спадар Цвірка паабяцаў прысутным, што нягледзячы ні на якія сітуацыі, выданне лепшых твораў беларускай літаратуры за ўвесь час яе існавання будзе працягвацца.
Кастусь Цвірка з новым тэлефонам.
"Мы ў палітыку не лезем. Наша палітыка, самая важная палітыка — выданне „Беларускага кнігазбору“, нашай спадчыны, класікаў нашай літаратуры. Мы хочам паказаць, што ў нас вялікая літаратура і што мы — вялікі народ". Акадэмік Радзім Гарэцкі звярнуў увагу на тое, што ва ўсе часы беларускія літаратары цярпелі пераслед, які часта пераходзіў у дзяржаўны тэрарызм: "Як бачым, і цяпер тое ж самае. Як гэта назваць? Гэта, безумоўна, дзяржаўны тэрарызм, вось тое, што не даюць спакойна пагаварыць нават пра літаратуру". Паэт Анатоль Вярцінскі прачытаў верш, прысвечаны расстраляным беларускім пісьменнікам, а знаны саліст беларускай оперы і кіраўнік "Беларускай капелы" Віктар Скорабагатаў праспяваў жартоўную песню Манюшкі.

Валянціна Аксак, "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение