У Мінску прайшла ІІІ агульнанацыянальная дыктоўка

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, у Чырвоным касцёле Мінска порайшла ІІІ агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Мерапрыемства было арганізавана Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны сумесна з МГА “Згуртаваннне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, у Чырвоным касцёле Мінска порайшла ІІІ агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Мерапрыемства было арганізавана Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны сумесна з МГА “Згуртаваннне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Акцыя таксама была прымеркавана да 20-годдзя прыняцця ў Беларусі закона "Аб мовах". Тэкст паводле твора Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" пісалі больш за 50 чалавек, у тым ліку паслы Украіны і Швецыі Ігар Ліхавы і Стэфан Эрыксан. Адкрываючы акцыю, старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў, што агульнанацыяннальная дыктоўка  праводзіцца ў многіх населеных пунктах розных краін. Напрыклад, летась яго пісалі ў Італіі і на шведскім востраве Готланд, у Варшаве і Празе, у Аўстраліі, Канадзе і ЗША.

Алег Трусаў: “Спеэцыфіка гэтага года ў тым, што ўступае ў сілу новы правапіс. Таму мы дыктоўку ў гэтым годзе спалучылі з прэзентацыямі беларускамоўных выданняў, асабліва слоўнікаў. Упершыню стаіць пытанне, каб яе зрабіць інтэрактыўнай. Калі чалавек прыйшоў пісаць дыктоўку, гэта сведчыць пра яго патрыятызм, што ён сваю мову не толькі паважае, але і практычна ёй карыстаецца. Калі чалавек піша дыктоўку, ён адчувае сябе актыўным носьбітам гэтай мовы, а заадно і мову праверыць, наколькі ён яе ведае. Таму пішуць і дыпламаты, і журналісты, і пісьменнікі”.

У гэтым годзе агульнацыянальнаня беларуская дыктоўка праводзіцца ў некалькі этапаў. Наступныя дыктоўкі пройдуць 15 сакавіка (у гэты дзень 20 год таму былы прынята  першая Канстытуцыя РБ, паводле якой беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай), а таксама на ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР — 25 сакавіка. Дыктоўкмі будуць праводзіцца ў сядзібе ТБМ па вуліцы Румянцава, 13. Пачатак акцый у 18.00.

Дыктоўку піша пасол Швецыі Стэфан Эрыксан

Пасол Украіны Ігар Ліхавы

Паводле “БелаПАН і "Радыё Свабода"