“Бацькаўшчына” прапануе вытворцу адмовіцца ад назвы “Суворовская каша”

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” звярнулася да ТАА “ДобраДа” з просьбай замяніць назву крупаў “Суворовская каша”, якія выпускае кампанія, на іншую.

Сувораўская каша.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” звярнулася да ТАА “ДобраДа” з просьбай замяніць назву крупаў “Суворовская каша”, якія выпускае кампанія, на іншую.

Нядаўна Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” даведалася, што кампанія “ДобраДа” выпускае пшонныя крупы пад назвай “Суворовская каша”.

Улічваючы, што Аляксандр Сувораў у гісторыі Беларусі праявіў сябе як заваёўнік і кат, называць яго імем харчовы прадукт, які прадаецца ў нашай краіне, падаецца абсалютна непрымальным.

Нам вельмі імпануе галоўны прынцып супрацы кампаніі “Добрада”: добразычлівасць, дабраякаснасць, добрапрыстойнасць. Таму мы шчыра спадзяемся, што выбар назвы “Суворовская каша” не звязаны з грамадскай пазіцыяй кампаніі, а хутчэй, з няведаннем усіх гістарычных акалічнасцей, звязаных з постаццю рускага палкаводца Суворава.

У лісце, накіраваным “Бацькаўшчынай” на імя дырэктара ТАА “ДобраДа”, тлумачыцца роля, якую адыграў Аляксандр Сувораў у гісторыі нашай Радзімы, і выказваецца просьба замяніць назву “Суворовская каша” на іншую, больш прымальную на тэрыторыі Беларусі.

Мы маем надзею, што прачытаўшы гэты ліст і матэрыялы пра асобу Аляксандра Суворава, якія да яго дадаюцца, ТАА “ДобраДа” не зможа не задаволіць просьбу “Бацькаўшчыны”.

Нагадаем, Згуртаванне беларусаў свету ”Бацькаўшсына” ўжо даўно адсочвае падобныя спробы ўвекавечыць памяць Суворава на беларускай зямлі. Так, у 2007 годзе Згуртаваннем была распачата грамадская кампанія супраць будаўніцтва ў Кобрыне храма-помніка ў гонар А. Суворава. Кампанія атрымала шырокую падтрымку грамадскасці. Вынікам яе стала адмова а д прысвячэння храма расійскаму палкаводцу.

Спадяемся, што пытанне з “Сувораўскай кашай”, таксама вырашыцца канструктыўна.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Фота "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение