Створаны аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта

Створаны аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння дзеяча беларускай эміграцыі і амерыканскага навукоўцы Барыса Кіта. У склад аргкамітэту ўвайшлі кіраўнік МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і старшыня Рады Згуртавання Ніна Шыдлоўская.

Створаны аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння дзеяча беларускай эміграцыі і амерыканскага навукоўцы Барыса Кіта. У склад аргкамітэту ўвайшлі кіраўнік МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і старшыня Рады Згуртавання Ніна Шыдлоўская.

Таксама ў склад аргкамітэту ўвайшлі прафесар філалогіі, давераная асоба юбіляра Лідзія Савік, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Майсяёнак, паэт Сяргей Законнікаў, супрацоўніца Міністэрства культуры Ганна Гамеза, загадчык аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Гродзенскай вобласці Аляксандр Карачан і дырэктар Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Вяршыцкая.

У планах аргкамітэта — правядзенне святочных вечарын ў Мінску і Навагрудку, выданне каталога матэрыялаў Кіта, якія захоўваюцца ў фондах Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, правядзенне ў гэтым музеі навуковай канферэнцыі і адкрыццё выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Акрамя таго, запланаваны чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў у Навагрудку, выданне паштовага канверта і сярэбранай манеты у гонар юбіляра, паездка яго землякоў у Франкфурт-на-Майне, дзе зараз жыве Кіт, а таксама віншаванне юбіляра прадстаўнікамі дзяржаўных структур Беларусі.

Паводле “БелаПАН


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение