"Будзьма!" адсвяткавала дзень народзінаў + фота

Дзіцяці, якое любіць музыку, мастацтва і літаратуру і жыве беларускай культурай, – агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” споўніўся год. Першы дзень народзінаў дзіцяці святкавалі з песняй ды ўсмешкай у тэатры беларускай драматургіі 7 снежня.

Дзіцяці, якое любіць музыку, мастацтва і літаратуру і жыве беларускай культурай, – агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” споўніўся год. Першы дзень народзінаў дзіцяці святкавалі з песняй ды ўсмешкай у тэатры беларускай драматургіі 7 снежня.

Святочная атмасфера адчувалася адразу з парогу: дзяўчаты ў старадаўніх строях і касмічная музыка дуды хавалі гасцей вечарыны ад першага снегу і пачатку зімы.Дзень народзінаў культурнага і не па гадах развітага малога “Будзьма беларусамі!” праводзілі і ахвотных павіншаваць сустракалі вядоўцы Андрусь Такінданг і Таццяна Беланогая.

Таццяна Беланогая:– Нашае свята напоўненае любоўю, і, можа быць, сёння вам захочацца пазбавіцца сур’ёзнасці і на час стаць дзецьмі.Першымі віноўніка свята павіншаваў гурт “Унія”. Музыкі запалілі агеньчык весялосці ды распачалі канцэртнае шоў фолькам і заваднымі танцамі.“Будзьма беларусамі!” нарадзілася 1 кастрычніка мінулага году. Выхаванне праходзіла праз гістарычныя вандроўкі і мастацкія выставы, музычныя канцэрты і паэтычныя вечарыны. Нягледзячы на маленькі ўзрост, дзіцяці давялося павандраваць па вёсках, гарадах ды мястэчках Беларусі. Ад нараджэння яго мэтай было аб’яднанне беларускай культуры ва ўсёй яе унікальнасці і непаўторнасці.

Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Ігар Лялькоў:– Нашае дзіця атрымалася развітае не па гадах. За гэты год было праведзена больш за 900 рознага кшталту імпрэзаў: ад канцэртаў і сустрэч да выставаў і лекцыяў. Да нас далучылася больш за 30 калектываў і арганізацыяў. Самае галоўнае, што мы пабачылі: беларуская культура сапраўды запатрабаваная. Нашае дзіця расце, і я думаю, што вырасце яно вялікім і разумным, і ўсе беларусы будуць яго любіць так, як любім яго мы.Лёс кожнага дзіцяці – расці і развівацца, спазнаваць нешта новае. Наступны год для “Будзьма беларусамі!” абяцае быць не менш насычаным у культурным развіцці, а таксама багатым на сюрпрызы.Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, старшыня Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Ніна Шыдлоўская:– Сюрпрызы заўсёды на тое, каб заставацца сюрпрызамі. Мы аб’ектыўна ацанілі дзейнасць кампаніі цягам гэтага году, адзначылі станоўчыя моманты, але і заўважылі пэўныя хібы. Трошкі зменіцца канцэпцыя ў арганізацыі мерапрыемстваў, і дзякуючы гэтаму яна мусіць стаць цікавейшай.Неабходны атрыбут кожнага дня народзінаў – падарункі. Сёлетняму імянінніку падаравалі песні і словы, прамовы і вершы. Свае віншаванні выказала Анка Упала:– У кожнага чалавека ўзнікае пытанне: “Кім быць?” Кампанія “Будзьма беларусамі!” зусім юная, але яна ўжо вызначылася, кім і чым яна хоча быць. Я прачытаю два апавяданні менавіта з цыклу “Кім быць”.На вечарыну завітаў Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, які павіншаваў культурніцкую кампанію вершам і скончыў яго словамі: “Будзьма думаць, як сустрэць смялей разам стогадовы юбілей”.Шматжанравыя па сваёй стылістыцы выступы падкрэслілі разнастайнасць густаў прагнага да культуры “Будзьма”.На адной сцэне гасцей з розных гуртоў аб’яднаў куфаль квасу, тосты і выступы.Песнямі дзіця віншавалі “IQ-48”, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, гурт “Унія”, Лявон Вольскі і “Крамбамбуля” ды інш.

dsc_5028

dsc_4989

dsc_5065

dsc_5114

Лявон Вольскі з’явіўся на сцэне ў двух вобразах.Лявон Вольскі:– Зараз будуць песні сур’ёзныя і дэпрэсіўныя, а потым, з “Крамбамбуляй”, – вясёлыя і пазітыўныя.Калі на свята збіраюцца адны дарослыя, дзіцёнку можа быць сумна, таму да віншаванняў і гасцей-выступоўцаў далучыўся дзіцячы калектыў “Церніца”.Выбух пазітыўнага драйву ад праекту “Крамбамбуля” падвёў мяжу пад святам дня народзінаў таленавітага і культурна развітага дзіцяці “Будзьма беларусамі!”Пад апошнюю песню палова залі тэатра танчыла і спявала разам з музыкамі.

Мартын Ветра,фота: aliaksei

Фотарэпартаж  Зарыны Кандрацевай:

11

21

41

51

111

13

15

17

18

22

27

28

30

31

33

34

Яшчэ фота глядзі тут.

www.budzma.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение