"Бацькаўшчына" перазагружаецца

“ЗБС ”Бацькаўшчына” вырашыла падтрымаць сумесны праект кампаніі “Будзьма беларусамі” і інтэрнэт-парталу  “Тузін Гітоў” і выдаць CD-складанку “Тузін.Перазагрузка”. Гэта ўнікальны праект, які працягваўся з красавіка па верасень гэтага года.

У межах “Перазагрузкі” 12 самых крэатыўных і цікавых, на думку каардынатараў праекту, небеларускамоўных выканаўцаў пераспявалі свае лепшыя песні па-беларуску. А гэта: інды-рок-каманда "Hair Peace Salon, самы вядомы італамоўны гурт Беларусі – “Da Vinci”, рэп-гурт “Нестандартный вариант”, кабарэ “Серебряная свадьба”, рок-каманда “Стокс”, гурт “Tanin Jazz” які прэзентуе рэдкі ў Беларусі музычны кірунак - паветраны джаз-поп, папулярны беларускі (але небеларускаммоўны) гурт “Atlantica”, гурт “Сердце дурака”, за якім замацаваўся статус адной з самых маскальнутых камандаў краіны, выканаўца нігілістычнага джазу Сяргей Пукст, спявачка Дакота,  рок-гурт “Нака” і сёлетні ўдзельнік дзіцячага Еўрабачання Юра Дземідовіч.

На беларускую мову песні ўдзелінікаў “Перазагрузкі “ пераасэнсоўвалі паэты Глеб Лабадзенка, Андрэй Хдановіч, Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў, Віталь Воранаў.

Па словах каардынатару праекту Алены Макоўскай, “Перазагрузка” – гэта цікавы моўны эксперымент, які да таго ж папулярызуе  беларускую мову  ў нашым грамадстве”.

Новыя беларускамоўныя перазагрузачныя хіты можна паслухаць у інтэрнэце на старонках парталаў music.fromby.net і www.budzma.org, www.racyja.com, а таксама ў эфіры Радыё Рацыя на  98,1 FM. Тыя, хто ўсё ж такі ў наш электронны час па-ранейшаму любіць рэчы больш матэрыяльныя, якія можна патрымаць у руках, зусім хутка атрымаюць такую магчымасць. Праз колькі тыдняў павінен з’явіцца дыск “Тузін. Перазагрузка”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение