ЗБС “Бацькаўшчына” заклікае беларусаў дапамагчы захаваць тэлеканал “Белсат”

15 снежня 2016 года на польскім сайце wPolitycie.pl было апублікавана інтэрв’ю з дырэктаркай тэлеканала «Белсат» Агнешкай Рымашэўскай, з якога вынікае, што Міністэрства замежных справаў Польшчы мае намер на дзве траціны скараціць фінансаванне тэлеканала і зрабіць яго рускамоўным. Такое радыкальнае зніжэнне грашовай падтрымкі ў хуткім часе прывядзе да ліквідацыі канала, а пераход на рускую мову папросту зруйнуе тыя прынцыпы, кіруючыся якімі каманда тэлеканала за дзевяць гадоў прынесла шмат здабыткаў для беларускай культуры і аказала заўважны ўплыў на ўзмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці, забяспечваючы права на свабоду меркаванняў і свабоду слова.

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» занепакоенае тым, што адзіны ў свеце тэлеканал, які трансляваў альтэрнатыўны погляд на падзеі ўнутры Беларусі і за мяжой на беларускай мове, зараз пад пагрозай закрыцця.

Мова – аснова беларускай ідэнтычнасці. Кожны факт скарачэння яе ўжытку – гэта зніжэнне абароненасці нашай краіны перад сучаснымі палітычнымі выклікамі, негатыўны ўплыў на суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, размыццё яе межаў.

Ад імя Управы МГА «ЗБС „Бацькаўшчына“» заклікаем беларусаў у замежжы праявіць салідарнасць з тэлеканалам, паспрыяць яго захаванню і накіраваць адпаведныя лісты ў Міністэрства замежных справаў Польшчы з настойлівай просьбай перагледзець аргументы, якія паўплывалі на намер польскай дзяржавы скараціць датацыі і замяніць мову вяшчання тэлеканала “Белсат”.

Лісты накіроўвайце па наступных адрасах з пазнакай «Petycja w sprawie utrzymania TV Biełsat»:

Канцэлярыя прэзыдэнта Польшчы: biuroprasowe@prezydent.pl На імя: Szanowny Pan Prezydent Andrzej Dudа

Рада міністраў Польшчы: drm@kprm.gov.pl На імя: Szanowna Pani Premier Beata Szydło

Міністэрства замежных справаў: rzecznik@msz.gov.pl На імя: Szanowny Pan Minister Witold Waszczykowski

Кіраўніцтва польскай кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць»: biuro@pis.org.pl На імя: Szanowny Pan Jarosław Kaczyński.

Управа МГА «ЗБС “Бацькаўшчына“»


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение