Міністр МЗС Уладзімір Макей шукае падтрымання беларусаў замежжа?

«Белсат» паразмаўляў з кіраўніцай Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Аленай Макоўскай. Нядаўна яна сустрэлася з міністрам замежных справаў Беларусі.

– Чыя была ініцыятыва сустрэчы: вашая ці міністра?

– Я б хацела пачаць з кароткай перадгісторыі. Справа ў тым, што ў 2014 годзе быў прыняты Закон «Аб беларусах замежжа». Згуртаванне «Бацькаўшчына» вельмі спрыяла прыняццю гэтага закону. Мы пачалі пра яго казаць яшчэ ў 2001 годзе. Законам прадугледжана, што менавіта Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь зʼяўляецца акурат той установай з боку дзяржавы, якая каардынуе гэтыя стасункі паміж дзяржавай і беларускім замежжам, беларускай дыяспарай. У 2014 годзе быў створаны кансультацыйны савет пры Міністэрстве замежных справаў, куды ўвайшлі прадстаўнікі розных арганізацыяў беларускай дыяспары, у тым ліку прадстаўніцтва «Бацькаўшчыны». Напярэдадні кожнага зʼезду, дзесьці пачынаючы ўжо за некалькі месяцаў, мы пачынаем высылаць запрашэнні дзяржаўным установам, тым, хто працуе з беларускай дыяспарай, тым, хто зацікаўлены супрацай з беларускай дыяспарай, каб яны прысутнічалі на зʼездзе. Тое, што цяпер МЗС першым праявіла ініцыятыву, якраз ініцыявала гэтую сустрэчу, кажа пра наяўнасць такога інтарэсу з боку беларускай дзяржавы.

– Ці можна казаць, што Міністэрства замежных справаў шукае лобі ў краінах замежжа сярод беларусаў?

– Міністэрства ў дадзеным выпадку рэпрэзентую беларускую дзяржаву – гэта не асобна ўзяты нейкі прыватны інстытут, які мае на мэце нейкія прыватныя захады. Міністэрства зʼяўляецца паводле заканадаўства вядучай установай, якая адказвае за паглыбленне супрацы з беларускім замежжам. Таму такая ініцыятыва, напэўна, заканамерная.

МЯ, “Белсат”, фота mfa.gov.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение