Новыя факты з архіваў у кнізе пра БЦР. Шукайце ў кнігарнях.

Кніга пра Беларускую Цэнтральную Раду, падрыхтаваная навукоўцам і гісторыкам Алегам Гардзіенкам, стала чарговым сумесным выданнем Згуртавання “Бацькаўшчына” і Беларускага інстытута навукі і мастацтва з Нью-Ёрка (29-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”).

У кнізе “Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне – дзейнасць – заняпад” расказваецца пра беларускі нацыянальны рух падчас нямецкай акупацыі і спробу стварэння ўраду з дазволу немцаў. Беларуская Цэнтральная Рада была створана ў 1943 годзе і праіснавала фактычна да 1995 года. На сённяшні дзень гэтая гістарычная з’ява застаецца мала вывучанай. Да таго ж за савецкім часам і нават у постсавецкі перыяд многімі гісторыкамі дзейнасць БЦР, асабліва ў перыяд з 1941 па 1945 гады, ацэньвалася адназначна негатыўна, а яе дзеячы падаваліся выключна як “здраднікі”і “злачынцы”.

Кніга А.Гардзіенкі не дае ацэнку тым ці іншым гістарычным падзеям, а з’яўляецца навуковым даследаваннем гісторыі  БЦР як цэласнага працэсу з 1943 да 1995 гг. у кантэксце беларукага нацыянальнага руху ХХ ст., у чым і палягае яе каштоўнасць.

Пры падрыхтоўцы кнігі аўтар ці не ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі выкарыстаў матэрыялы не толькі з беларускіх архіваў, але і з архіваў БЦР, што захоўваюцца на Захадзе, у тым ліку асабістыя зборы Радаслава Астроўскага, Юрыя Сабалеўскага, Анатоля Плескачэўскага, Юрыя Попкі і інш.

“БЦР – гэта адна са старонак нацыянальнага руху ў ХХ ст. Я не першы, хто пісаў на гэту тэму або закранаў яе, –  адзначае Алег Гардзіенка. – Варта згадаць працы Юрыя Туронка і Юрыя Грыбоўскага. Я паспрабаваў прааналізаваць дзейнасць БЦР не толькі  падчас вайны, але і падчас эвакуацыі, у паваеннай Нямеччыне і на эміграцыі (у першую чаргу, ЗША, дзе апынуліся большасць прыхільнікаў).

Падрабязна спыніўся на пытанні эвакуацыі з Беларусі. Дарэчы, тагачасная хваля бежанцаў і вымушана перамешчаных асобаў з краін Усходняй Еўропы на тэрыторыі Германіі сувымерна з сённяшняй хваляй уцекачоў у Еўрасаюз (беларусы ў хвалі 1944 г. былі малой часцінкай).

Варта адзначыць, што многія дзеячы БЦР на эміграцыі палічылі, што варта гэтую старонку нацыянальнага руху закрыць і далучацца да адноўленай Рады БНР або пачынаць з чыстага ліста, ствараючы новыя грамадскія арганізацыі. Частка ж, найперш Радаслаў Астроўскі, заставаліся вернымі БЦР да апошняга”.

Як пішуць у прадмове др. Янка Запруднік і др. Вітаўт Кіпель, кніга гісторыка Алега Гардзіенкі адзначаецца “менавіта новымі фактамі, вынесенымі на дзённае святло з архіўных крыніцаў”. “Эмігранцкая” частка кнігі, адзначаюць яны, “цалкам новая ў нашай гістарыяграфіі ды важная як для гісторыі БЦР, гэтак і ўсяе беларускае эміграцыі”.

У кнізе даецца агляд літаратуры і крыніцаў інфармацыі па тэме даследавання, публікуюцца асноўныя дакументы, датычныя дзейнасці БЦР, хроніка галоўных падзеяў, біяграфічныя звесткі.

Кніга “Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне — дзейнасць — заняпад (1943–1995)” выдадзеная сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва, выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”.

***

Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне — дзейнасць — заняпад (1943–1995)  / Алег Гардзіенка ; прадм. В. Кіпеля, Я. Запрудніка. — Мінск : Кнігазбор, 2015. — 480 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 29).

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


0
Kathleen
[URL=http://www.airmax-95.us.com/]Air Max 95[/URL]
[URL=http://www.michaelkorscanada-outlet.ca/]Michael Kors Canada[/URL]
[URL=http://www.michaelkorshandbags-canada.ca/]Michael Kors Canada[/URL]
[URL=http://www.nmd.us.com/]Adidas NMD[/URL]
[URL=http://www.new-jordans.us.com/]New Jordans 2018[/URL]
[URL=http://www.air-jordans11.us.com/]Air Jordan 11[/URL]
[URL=http://www.yeezysboost-350.us.com/]Adidas Yeezy Boost 350[/URL]
[URL=http://www.ralphlaurensaleclearanceuk.org.uk/]Ralph Lauren Sale Clearance UK[/URL]
[URL=http://www.nikeairvapormax.us.com/]Nike Vapormax[/URL]
[URL=http://www.pandorasjewelry.us.com/]Pandora[/URL]
[URL=http://www.goyards.us.com/]Goyard[/URL]
[URL=http://www.birkenstocks.us.com/]Birkenstock[/URL]
[URL=http://www.birkenstockoutletsale.us.com/]Birkenstock Outlet[/URL]
[URL=http://www.fenty-puma.us.com/]Fenty Puma[/URL]
[URL=http://www.pandorascharms.us.com/]Pandora Charms Sale Clearance[/URL]
[URL=http://www.air-max90.us.com/]Nike Air Max 90[/URL]
[URL=http://www.adidas-outlets.us.com/]Adidas Outlet[/URL]
[URL=http://www.christianlouboutininc.us.com/]Christian Louboutin Shoes[/URL]
[URL=http://www.adidas--yeezy.us.com/]Adidas Yeezy[/URL]
[URL=http://www.yeezys-shoes.us.com/]Yeezy Shoes[/URL]
[URL=http://www.ralphlauren-outlet-online.us.com/]Ralph Lauren Outlet[/URL]
[URL=http://www.michaelkorsoutletonline-canada.ca/]Michael Kors Outlet[/URL]
[URL=http://www.adidas-yeezys.us.com/]Adidas Yeezy[/URL]
[URL=http://www.kyrie-irvingshoes.us.com/]Kyrie Irving Shoes[/URL]
[URL=http://www.michaelkors-ca.ca/]Michael Kors[/URL]
[URL=http://www.birkenstock-shoes.us.com/]Birkenstock Shoes[/URL]
[URL=http://www.nike-airmax2018.us.com/]Air Max 2018[/URL]
[URL=http://www.pandorainc.us.com/]Pandora[/URL]
[URL=http://www.jordans11.us.com/]Jordan 11[/URL]
[URL=http://www.curry-shoes.us.com/]Curry Shoes[/URL]
[URL=http://www.nikeoutlet--store.us.com/]Nike Store[/URL]
[URL=http://www.ultra-boost.us.com/]Ultra Boost[/URL]
[URL=http://www.yeezybluetint.us/]Yeezy Boost 350 V2 Blue Tint[/URL]
[URL=http://www.birkenstocks-sandals.us.com/]Birkenstock Sandals For Women[/URL]
[URL=http://www.huarachesnike.us.com/]Nike Huaraches[/URL]
[URL=http://www.soccercleats.us.com/]Soccer Cleats On Sale[/URL]
Имя Цитировать 0
Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение