8. Л. Юрэвіч “Летапісны звод сусвету Чалавека Сведамага”

ISBN: 985-504-037-6

Манагарафія “Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага” – восьмая ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” ды першая ў сумесным выданні Міжнароднага Грамадскага Аб’яднання “Згуртаваньне Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (ЗША). Кніга, аснованая на архіўных дакументах, распавядае гісторыю газетаў “Бацькаўшчына” і “Беларус” на працягу 1947 - 2000 гадоў. Апрача гісторыі аўтар пільна прасочвае лёсы сяброў рэдакцыйнай калегіі, асвятляе кола тэм, якія закраналіся на старонках газет, ідэй, якія ўваплачаліся ў жыццё. Кніга ўтрымлівае бібліяграфію тэматычных артыкулаў, а таксама слоўнік псеўданімаў і крыптанімаў, якімі карысталіся дзеячыў беларускай эміграцыі. Тэма даследавання – сучасная гісторыя, на сённяшні дзень гісторыкі толькі збіраюць матэрыялы, факты, сведчанні, што тычаць беларускага замежжа і звязаных з ім падзеяў. Манаграфія Лювона Юрэвіча – вялікі крок у гэтым напрамку.