6. М. Ганько “Каб сведчылі пра Беларусь: жыццё й дзейнасць Міколы Ганька”

ISBN: 985-504-006-6

Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача значных вех ў жыцці знакамітага земляка, вельмі вядомага на чужыне і амаль незнаёмага ў Беларусі, друкуецца дзённік Міколы Ганька, дзе занатаваны асноўныя падзеі 1943-1948 гг. Тут чытач знойдзе ліставанні з грамадскімі дзеячамі Канады і ЗША, а таксама выбраныя артыкулы, напісаныя Міколам. З вялікай любоўю і пачуццём асабістай годнасці распавядае аўтарка пра першыя гады жыцця на чужыне, пра пачаткі грамадскай дзейнасці ў Канадзе, пра стварэнне цэнтру культуры і адпачынку “Слуцак”, пра тое, якім чынам закранула беларусаў у свеце трагедыя Чарнобыля. У кнізе змешчаны спіс беларускіх дзеячоў і арганізацыяў ў Канадзе, што дае магчымасць больш поўна ўяввіць сабе жыццё і дзейнасць беларусаў у эміграцыі.