3. Н. Гардзіенка “Беларусы ў Аўстраліі”

ISBN: 985-6730-79-1

У далёкай Аўстраліі існуе шмат назваў, такім чы іншым чынам звязаных з Беларуссю. Сярод іх немагчыма не прыгадаць горную вяршыню, названую ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, - самае высокае месца на гэтым кантыненце. Акрамя таго беларуская мова гучыць і на вуліцах аўстралійскіх гарадоў. Выданне Наталлі Гардзіенкі "Беларусы ў Аўстраліі" прысвечана беларускай дыяспары ў гэтай далёкай краіне-мацерыку. Аўтар впадрабязна спыняецца на гісторыі эміграцыі на пяты мацярык, прычым робіць гэта ў непасрэдна беларускім кантэксце. Падрабязна апісваюцца побыт і першыя крокі прыбылых сюды ў пошуках лепшае долі людзей. Важнае месца ў даследаванні надаецца непасрэдна міграцыйнай палітыцы дзяржавы, якая цалкам складаецца з прыехаўшых грамадзян розных краін і зусім розных культур. Многія раздзелы дадзенага даследавання прысвечаны непасрэдна беларусам і створанаму імі ў Аўстраліі грамадскаму аб’яднанню. (Н.Г.)