25. Л. Юрэвіч “Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія”

ISBN: 978-985-7119-59-2

Кніга беларускага архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча "Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія" (25-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны") адлюстроўвае разнастайнасць даследавання, рэпрэзентацыі і спадчыннасці справы беларускага першадрукара на эміграцыі. Пад адной вокладкай можна знайсці і скарыназнаўчыя тэксты беларусаў часоў міжваеннай Прагі ці паваеннай Нямеччыны, і змястоўнае ліставанне аднаго з найбольш значных зміграцыйных скарыназнаўцаў В. Тумаша, і аўтарскія аповеды пра рэдкія выданні, выдаўдоў, інстытуцыі, што працягвалі Скарынаву справу на Захадзе цягам ХХ-ХХІ стст.