2. “Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна”

ISBN: 985-6730-76-7

Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны на тэрыторыі Італіі. Дапоўненая дакументамі і ўспамінамі сьведкаў, кніга дае магчымасьць пазнаць і зразумець падзеі тых часоў, прасачыць шлях беларусаў, якія па волі лёсу апынуліся пад камандаваньнем генерала Андэрса. У кнігу таксама ўключана дакументальная аповесьць Пётры Сыча “Сьмерць і салаўі”, прысьвечаная падзеям пры Монтэ-Касіна. Кніга адрасуецца чытачу, неабыякаваму да гісторыі свайго народа.