13. В. Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь”

ISBN: 978-985-6530-58-9

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго зь лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. Тут зьмешчаныя ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але ня зрокся сваёй беларускасьці; а таксама ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі Алеся Грыцука. Постаць спадара Грыцука ва ўспамінах сяброў і добрых знаёмых адкрываецца і праяўляецца поўнасьцю, даючы магчымасьць чытачу пазнаць яшчэ адну старонку з жыцьця беларусаў на чужыне, перагарнуць яшчэ адну картку з гісторыі беларускага народу. Сабраныя ў кнізе і артыкулы, эсэ, а таксама фрагмэнты навуковае дысэртацыі са спадчыны Аляксея Грыцука. Лісты да яго і ад яго адкрываюць постаць знакамітага чалавека, знанага на чужыне, і амаль нязнанага на Радзіме.