Дзейнасць у 2008 г.

Студзень

  • Арганізацыя 8 студзеня пашыранага пасяджэння сустаршыняў Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў БНР з кіраўнікамі палітычных партый, рухаў і грамадскіх аб’яднанняў;
  • Падрыхтоўка і дасылка зваротаў да беларускага народу і органаў улады Рэспублікі Беларусь “Аб абвяшчэнні 2008 года, года 90-га юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, – Годам беларускай дзяржаўнасці”;
  • Інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў, у тым ліку дасылка зацверджаных дакументаў у СМІ і адпаведныя дзяржаўныя структуры, падрыхтоўка і па ўзгадненні з сустаршынямі Аргкаму распаўсюд прэс-рэлізаў у сувязі з адмовай з боку дзяржавы абвясціць 2008 год “Годам беларускай дзяржаўнасці”;
  • Выданне календара “1918/2008”, прысвечанага старшыням Рады БНР; Перавыданне кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”;
  • У межах Году беларускай дзяржаўнасці і святкавання 90-годдзя БНР дапамога ў арганізацыі выступаў пісьменнікаў, бардаў і музычных гуртоў па рэгіёнах Беларусі, у тым ліку ў Наваполацку, Віцебску, Оршы, Маладзечна, Заслаўі, Старых Дарогах, Гарадку, Жодзіна, Бабруйску і інш.
  • Паездка старшыні Рады А.Макоўскай у Швецыю ў межах супрацоўніцтва паміж Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Пэн-цэнтрам з Беларусі і Саюзам пісьменнікаў і Пэнам са Швецыі;
  • Выданне і распаўсюджванне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
  • Рэгулярнае аднаўленне старонкі www.zbsb.org.

Люты

  • Удзел прадстаўніцтва ад “Бацькаўшчыны” ў З’ездзе беларускай палітычнай эміграцыі новай хвалі ў Эстоніі;
  • 3 лютага ў Мінску былі падведзены вынікі конкурсу адукацыйных матэрыялаў «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» і адбылася ўзнагарода пераможцаў конкурсу. Згуртаванне “Бацькаўшчына” склала адмысловы прызавы фонд – бібліятэчку з нядаўна надрукаваных кніг кожнаму з 30 настаўнікаў-пераможцаў;
  • 19 лютага на сядзібе рады “Таварыства беларускай мовы” “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” зладзіла вечарыну памяці Кастуся Акулы;
  • У межах святкавання Года беларускай дзяржаўнасці “Бацькаўшчына" выступіла суарганізатарам серыі бардаўскіх вечарын. 19 лютага ў Полацку адбылася чарговая вечарына з серыі, прысвечаных 90-годдзю БНР. Выступаў перад полацкімі і наваполацкімі слухачамі Зміцер Бартосік;
  • Распаўсюд па СМІ і суполках беларускай дыяспары звароту старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да суполак беларускай дыяспары з нагоды мерапрыемстваў у Беларусі 25 сакавіка;
  • Інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў;
  • Падрыхтоўка да друку кнігі Радзіма Гарэцкага “Браты Гарэцкія”;
  • У межах Году беларускай дзяржаўнасці і святкавання 90-годдзя БНР дапамога ў арганізацыі выступаў пісьменнікаў, барда Зміцера Бартосіка, музычных гуртоў “Стары Ольса” і “Рэха” па рэгіёнах Беларусі, у тым ліку ў Віцебску, Полацку, Оршы, Гарадоку, Гомелі, Полацку, Салігорску, Гродна і інш.
  • Рэгулярнае асвятленне кіраўніцтвам “Бацькаўшчыны” 90-годдзя БНР у прэсе;
  • Арганізацыйнае спрыянне брэсцкай абласной філіі БНФ у адліцці помніку аднаму з герояў БНР, пахаванаму на Брэстчыне;
  • Праца над кнігамі Р.Гарэцкага “Браты Гарэцкія” і С.Шапрана “Быкаў у дакументах і матэрыялах”, М.Нікалаева “Беларусы Санкт-Пецярбурга”;
  • Своечасова прадстаўленне справаздачы ў Міністэрства юстыцыі па дзейнасці “Бацькаўшчыны” за 2007 год;
  • Чарговы перавоз маёмасці “Бацькаўшчыны” са склада на офіс;
  • Выданне і распаўсюджванне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
  • Рэгулярнае аднаўленне старонкі www.zbsb.org.

Сакавік

  • Выданне кнігі Алеся Петрашкевіча “Приласкать и уничтожить”, прымеркаванае да 90-годдзя БНР;
  • Удзел кіраўніка “Бацькаўшчыны” Аляксея Марачкіна ў Днях Беларусі ў Еўрапарламенце, імпрэза была прысвечана 90-годдзю БНР;
  • Удзел старшыні Рады А.Макоўская ў перадачы “Форум” Польскага тэлебачання БелСат, прысвечанай 90-годдзю БНР;
  • Інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў, у тым ліку дасылка ў мінскі гарвыканкам і распаўсюд у СМІ заявы Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР, прысвечанай мемарыялізацыі мясцін, звязаных з утварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі; дасылка ў аддзяленні МУС Беларусі звароту з нагоды Дня міліцыі;
  • Выданне зборніку твораў пераможцаў дзіцячага конкурсу “Беларусь маёй будучыні” (2007). Выданне кнігі і ўзнагарода пераможцаў конкурсу сталі магчымымі дзякуючы кіраўніку дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” Ірэне Калядзе-Смірновай (ЗША);
  • Удзел у падрыхтоўцы да агульнанацыянальнай дыктоўкі: дасылка інфармацыі пра дыктоўку і яе тэкст беларускім суполкам ды ініцыятывам замежжа; фармаванне адмысловага прызавога фонду для ўдзельнікаў; 24 сакавіка сумесна з мастацкай суполкай «Пагоня» правядзенне ў мінскім Палацы мастацтва працягу агульнанацыянальнай дыктоўкі;
  • Распаўсюд інфармацыі аб затрыманні і асуджэнні на 5 сутак адміністрацыйнага арышту Аляксея Марачкіна, мастака, кіраўніка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, падрыхтоўка і распаўсюд заявы Управы Згуртавання з патрабаваннем яго вызвалення;
  • У межах Году беларускай дзяржаўнасці і святкавання 90-годдзя БНР дапамога ў арганізацыі выступаў пісьменнікаў, барда Зміцера Бартосіка, музычных гуртоў “Стары Ольса” і “Рэха” па рэгіёнах Беларусі, у тым ліку ў Маладзечна і Маладзечанскім р-не, Слуцку, Салігорску, Брэсце, Наваполацку і інш;
  • З 27 сакавіка па 2 красавіка кіраўніцтва Згуртавання (Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская, Генадзь Бураўкін) наведала па запрашэнні Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі беларускую дыяспару. Сярод мерапрыемстваў падчас візіту – удзел 28 сакавіка ва ўрачыстым прыёме з нагоды 90-годдзя БНР, сустрэчы з беларусамі Брытаніі ў Беларускім культурна-рэлігійным цэнтры, гутаркі аб надзённых пытаннях беларусаў замежжа, сітуацыі ў Беларусі з айцом Надсанам, наведванне Бібліятэкі імя Ф.Скарыны;
  • Выданне і распаўсюджванне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
  • Рэгулярнае аднаўленне старонкі www.zbsb.org.

Красавік

  • Выданне кнігі Кастуся Акулы “Заўтра ёсць учора” – першае беларускамоўнае выданне рамана, напісанага аўтара па-англійску;
  • арганізацыйная дапамога запрошаным з Беларусі і ўдзел у святкаванні юбілею старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведара Нюнькі;
  • інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў;
  • у межах Году беларускай дзяржаўнасці і святкавання 90-годдзя БНР дапамога ў арганізацыі выступаў пісьменнікаў, барда Зміцера Бартосіка, музычных гуртоў “Стары Ольса” і “Рэха” па рэгіёнах Беларусі, у тым ліку ў Наваградку, Глыбокім, Магілёве, Полацку, Маладзечна, Оршы і інш;
  • выданне і распаўсюджванне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
  • рэгулярнае аднаўленне старонкі www.zbsb.org.

Травень

  • Перадача беларускамоўных кніг для ўзнагароды дзяцей – пераможцаў беларускамоўных конкурсаў;
  • Выданне і распаўсюджванне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
  • Рэгулярнае аднаўленне старонкі www.zbsb.org;
  • Падрыхтоўка да друку кніг:
П.Ляхновіч “Золата князёўны” ; Л.Лыч “Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі” І.Пушкін “Узброены супраціў ва ўсходняй Беларусі” “Чытанка для дзяцей дашкольнага ўзросту”; М.Нікалаеў “Беларусы Санкт-Пецярбурга” Р.Гарэцкі “Браты Гарэцкія”, дакументальная аповесць; С.Шапран “Быкаў у дакументах і матэрыялах”;
  • правядзенне рабочых сустрэч з прадстаўнікамі Шведскага культурнага цэнтру і Студэнцкага этнаграфічнага таварыства;
  • перадача беларускіх кніг для беларусаў Санкт-Пецярбурга;
  • правядзенне рабочых сустрэч з прадстаўнікамі шведскага і беларускага саюза пісьменнікаў.

Чэрвень - снежань

  • Выданне і распаўсюджванне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
  • Рэгулярнае аднаўленне сайту www.zbsb.org;
  • Спрыянне ў арганізацыі Купалля для беларускай моладзевай ініцыятывы Літвы
  • Удзел кіраўніцтва “Бацькаўшчыны” ў 28-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі
  • Правядзенне прэсавай канферэнцыі з нагоды пачатку дзейнасці грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, правядзенне прэзентацыі сайту budzma.org
  • Дапамога ў арганізацыі выставы Вячкі Целеша ў Мінску
  • садзейнічанне ў вырабе шыльды, якая будзе размешчана на будынку ў Таліне, дзе ў свой час знаходзілася Рада БНР.
  • падрыхтоўка кіраўніком навуковай камісіі Згуртавання Наталляй Гардзіенка рэцэнзіі з крытыкай кнігі “Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану”, што выйшла па замове беларускага МЗС у 2007 г. (кіраўнік праекта А.В.Шарапа). Дасылка рэцэнзіі ва ўсе ўрадавыя ўстановы Беларусі, якія маюць дачыненне да працы з беларускай дыяспарай.
  • удзел прадстаўнікоў “Бацькаўшчыны” ў святкаванні 20-годдзя Таварыства Беларускай культуры Літвы
  • спрыянне ў арганізацыі канцэрта гурту “Стары Ольса” ў Маскве
  • удзел у акцыі “Беларускую кнігу дзецям”, арганізаванай беларускімі моладзевымі ініцыятывамі
  • удзел у адкрыцці музея Барыса Кіта ў Наваградку

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение