З МЗС Беларусі звольнілі чарговага «неляяльнага» супрацоўніка

Старшы саветнік упраўленьня Эўропы МЗС Беларусі Андрэй Садоўскі звольнены паводле дамовы бакоў. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку.

Раней ён пісаў у сацыяльных сетках вершы з асуджэньнем пасьлявыбарчага гвалту.​

Андрэй Садоўскі працаваў у апараце МЗС Беларусі, а раней у амбасадзе Беларусі ў Ізраілі.

Сам Андрэй Садоўскі на звальненьне адрэагаваў у вершаванай форме:

Наниматель не очень доволен
(Нанесен его чести урон?).
Не вписался в формат и уволен
Был в связи с соглашеньем сторон...


svaboda.org