Выйшла кніга пра беларусаў у арміі Напалеона

Уладзімер Лякін займальна распавядае пра малавядомыя факты ўдзелу беларусаў (ліцьвінаў) у 1807–1815 гадах у элітных фармаваньнях францускай арміі.

Беларусы апынуліся ў адным шыхце пад імпэратарскімі арламі з высакароднай мэтай: вярнуць незалежнасьць сваёй Радзіме. Аўтар знаёміць чытачоў гэтай кнігі ня толькі з ваеннымі кампаніямі на палях Гішпаніі, Расеі, Нямеччыне, Францыі, але і са штодзённым жыцьцём і падрыхтоўкай кавалерыстаў, іх зброяй, дачыненьнямі зь вядомымі францускімі камандзірамі і баявымі сябрамі.

У дадатку да кнігі зьмешчаныя кароткія біяграфічныя зьвесткі пра больш як тысячу беларусаў – гвардзейцаў Напалеона. Шмат хто з дапытлівых чытачоў можа пазнаць сярод іх сваіх продкаў.

“Польскае Радыё” паводле “Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение