Украіна дазволіла выезд у Беларусь. Але пры вяртанні 14 дзён на самаізаляцыі

Украінцы могуць выехаць у Беларусь ці іншыя краіны на аўтамабільным транспарце. «Ніякіх абмежаванняў на сённяшні дзень няма», — сказаў 27 траўня міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў.

Акрамя таго, з 15 чэрвеня Украіна адновіць авіязлучэнне. 

«Згодна з планам выхаду з каранціну, яно пачнецца з 15 чэрвеня. Але хачу нагадаць, што пры вяртанні чалавека з іншай краіны ён павінен пайсці на самаізаляцыю, паставіўшы дадатак «Дій вдома», і прабыць там на працягу 14 дзён», — падкрэсліў Сцяпанаў.

nn.by