У Віцебску за 2 дні да адкрыцьця адмянілі фотавыставу аб страчанай спадчыне гораду

Пра гэта 25 траўня на сваіх афіцыйных старонках у сацсетках паведаміла адміністрацыя Віцебскага абласнога краязнаўчага музэя.

Прычыны скасаваньня выставы афіцыйна не патлумачылі.


85C8429E-02C5-4190-9A64-C07BD097455B_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.png

Адна з фотапраекцый Віктара Барысенкава, на якой відаць зруйнаваны ў 1961 годзе касьцёл Сьвятога Антонія, што стаяў насупраць ратушы, якая захавалася да нашага часу і ў якой мелася адбыцца выстава «Самы час успомніць».


Аўтар экспазыцыі, вядомы фотамастак і краязнаўца Віктар Барысенкаў, зьдзівіўся, што хтосьці пабачыў у здымках зьнішчаных храмаў ідэалягічную дывэрсію.

«Калісьці забаранялі выставы мастакоў-нонканфармістаў. Сёньня забараняюць выставу, прысьвечаную разбураным савецкай уладай храмам, Шагалу і Віцебску часоў акупацыі», — напісаў ён у «Фэйсбуку».

Паводле яго, пра забарону выставы стала вядома за 2 дні да яе адкрыцьця, калі яна была амаль гатовая.

Віктар Барысенкаў заявіў, што правядзе выставу ў той жа час і ў тым жа абʼёме — толькі не ў краязнаўчым музэі, а на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

svaboda.org