У польскага сьпевака здарыўся ў Беларусі інсульт. Ад траўня ён у коме

У Польшчы пачалі зьбіраць сродкі на лячэньне Генка Лёскі. У траўні ў музыкі здарыўся масіўны інсульт. Чацьвёрты месяц ён знаходзіцца ў Белаазёрску, паведамляе польская штодзёнка Dziennik.

Генак Лёска (Генадзь Лоска) — вядомы польскі рок- і блюз-выканаўца беларускага паходжаньня. Ён стаў вядомым пасьля перамогі ў музычным шоў X-Factor у 2011 годзе. Выдаў тры альбомы. Ягоная другая плыта Hazardzista атрымала званьне залатой.

У траўні ён прыехаў у Беларусь, каб наведаць маму ў Белаазёрску. 5 траўня ў яго здарыўся інсульт.

«Яго праапэравалі ў шпіталі ў Баранавічах толькі праз 11 гадзінаў пасьля таго, як ён туды трапіў», — піша польскае выданьне.

Ад таго часу Лоска у коме. Яго даглядаюць сваякі ў Белаазёрску. Кормяць яго праз зонд, а дыхае дзякуючы трахеятаміі. Паводле польскай газэты, ён чуе, рэагуе на дотыкі, словы, інфармацыю, прысутнасьць блізкіх.

Лоску хочуць забраць у Польшчу, але лекары пакуль не далі яснага адказу, калі гэта можа адбыцца. Польскі музычны фонд пачаў зьбіраць грошы на апеку над музыкам.

“Радыё Свабода” паводле dziennik.pl



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение