У Менску ўшанавалі памяць філаматаў

У менскім Доме Ваньковічаў адбылася музычна-паэтычная вечарына, прысвечаная 200-годдзю таварыстваў філаматаў і філарэтаў.

Гаворыць дырэктар Інстытута Польшчы ў Менску Матэвуш Адамскі:

– Мы сустрэліся, каб ушанаваць памяць філаматаў, якія вельмі важныя для палякаў і беларусаў. Без філаматаў не было б падмуркаў незалежнай Польшчы. Не будзем спрабаваць іх манапалізаваць. Мы ганарымся тым, што гэта былі знакавыя постаці, прадстаўнікі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Вечарына праходзіла ў межах навуковых чытанняў “Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці”, якая днямі праходзіць у Акадэміі навук Беларусі.

Максім Каўняровіч, “Беларускае Радыё Рацыя”