У Менску адзначылі 135-годдзе Якуба Коласа

135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа адзначылі ў Менску шэрагам мерапрыемстваў, у тым ліку і ўскладаннем кветак да помніка народнаму паэту.

Гаворыць малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч: – Самае ж галоўнае не тое, што прыйдуць да помніка. Трэба, каб людзі чыталі, успаміналі. Самае важнае, канешне, каб школьнікі чыталі і на памяць шмат вучылі. На жаль вялікі, “мудрацы” з Міністэрства адукацыі знялі са школьнай праграмы “Сымона-музыку” і купалаўскі выдатнейшы драматычны твор “Тутэйшыя”.

Першымі да помніка пад гукі вайсковага аркестра ўсклалі кветкі нашчадкі Якуба Коласа, прадстаўнікі афіцыйных уладаў, дыпламатычнага корпусу, кіраўнікі ўстаноў культуры.

Максім Каўняровіч, “Беларускае Радыё Рацыя”