У Літве пройдзе рэфэрэндум аб дазволе двайнога грамадзянства

Двайное грамадзянства Літвы і Беларусі не дазволяць — хіба за вельмі рэдкімі і малаверагоднымі выключэньнямі. Галасаваньне пройдзе ў наступным траўні разам з прэзыдэнцкімі выбарамі. Калі папраўкі будуць прынятыя, яны набудуць сілу з 2020 году.

Парлямэнт Літвы 18 кастрычніка прызначыў рэфэрэндум аб дазволе двайнога грамадзянства, піша літоўскае выданьне Delfi. За прагаласавалі 66 дэпутатаў са 141, але гэтага было дастаткова: галасаваньне праходзіла без удзелу апазыцыі, якая раней сышла з парлямэнту празь нязгоду з папраўкамі да іншага закону.

Цяпер Канстытуцыя Літвы (як і Канстытуцыя Беларусі) не дазваляе мець грамадзянства адначасова і Літвы, і іншай краіны. Але ў Літве дапускаюцца выключэньні для выпадкаў, калі этнічны літовец уцякаў з краіны падчас савецкай акупацыі або быў дэпартаваны Саветамі.

На рэфэрэндуме прапануюць дазволіць грамадзянам Літвы двайное грамадзянства: будзе можна набыць таксама грамадзянства дзяржавы, зь якімі Літву яднае эўрапейская і трансатлянтычная інтэграцыя — Расея і Беларусь у гэты сьпіс не ўваходзяць.

Рэфэрэндум прызначаны на 12 і 26 траўня 2019 году, у дні першага і другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Апазыцыя выступае супраць такога варыянту: асобы, якія прагаласуюць у другі дзень рэфэрэндуму, будуць мець больш інфармацыі пра ход галасаваньня, чым тыя, хто прагаласуюць у першы дзень. Паводле Галоўнай выбарчай камісіі, такі сцэнар рэфэрэндуму каштавацьме ад 1,5 да 2,45 млн эўра.

На прэзыдэнцкіх выбарах, у час якіх пройдзе рэфэрэндум, літоўцы выбяруць новага кіраўніка дзяржавы: цяперашняя прэзыдэнтка Даля Грыбаўскайце кіруе краінай ужо два тэрміны, з 2009 году, а больш за два тэрміны ў Літве нельга займаць пасаду прэзыдэнта.

“Радыё Свабода”




Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение