У Літве для нелегальных мігрантаў пачалі будаваць намётавае мястэчка

У Літве для нелегальных мігрантаў з дапамогай вайскоўцаў пачалі будаваць намётавае мястэчка, паколькі цэнтр рэгістрацыі замежнікаў перапоўнены. Ён можа прыняць толькі 240 чалавек, таму нелегалы доўга знаходзяцца на заставах памежнікаў, іх нават плануюць уладкоўваць у інтэрнат школы памежнікаў, паведамляе Delfi. У намётавым мястэчку збіраюцца змясціць каля 350 чалавек.


migrantai-87229915.jpg

Нелегальныя мігранты, затрыманыя літоўскімі памежнікамі / delfi.lt


У Вільні наракаюць на значнае павелічэнне нелегальных мігрантаў, якія прыходзяць з тэрыторыі Беларусі. Нават заяўляюць, што беларускія ўлады такім чынам вядуць гібрыдную вайну супраць Літвы, рэагуюць на ўведзеныя супраць афіцыйнага Мінска санкцыі.

Літва разглядае магчымасць прыцягнуць да абароны мяжы з Беларуссю войска.

euroradio.fm