У Капцёўцы ўшанавалі слуцкага паўстанца Андрэя Якубецкага

На сімвалічную магілу дзеяча Беларускай Народнай Рэспублікі, слуцкага паўстанца Андрэя Якубецкага, каб ушанаваць яго памяць, у вёску Капцёўка, што ў Гарадзенскім раёне, прыехалі прадстаўнікі гарадзенскіх грамадскіх арганізацый.

Пра Андрэя Якубецкага распавядае гісторык Аляксей Кайрыс:

Андрэй Якубецкі быў вайсковым дзеячам, удзельнікам Слуцкага паўстання. Пасля падзей Слуцкага паўстання жыў у эміграцыі ў Латвіі, займаўся адукацыяй. І пры невядомых абставінах быў забіты ў 1944 годзе на Гарадзеншчыне, у вёсцы Сухмяні. Гэтая магіла мае сімвалічны характар, каб гарадзенцы маглі прыехаць і ўшанаваць такім чынам дзеяча БНР.

Для грамадскага актывіста Эдуарда Дмухоўскага наведванне магілы Якубецкага – даніна павагі беларускім патрыётам.

– Мы са свайго боку прыехалі ў вёску Капцёўка, дзе спачываюць бацькі, родныя, блізкія Андрэя Якубецкага. І тут беларускія патрыёты ўсталявалі сімвалічную пліту-помнік, прысвечаны памяці Андрэя Якубецкага – дзеяча БНР, удзельніка Слуцкага паўстання. Наш абавязак ушаноўваць такіх людзей, распавядаць усім, каб усе гэта ведалі. Каб сюды прыязджалі не толькі заангажаваныя людзі, а ўвогуле беларусы.

Ушанаванне памяці Андрэя Якубецкага распачало шэраг мерапрыемстваў на Гарадзеншчыне, звязаных са 100–годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі і сімвалічным ўшанаваннем гарадзенцаў, што ўдзельнічалі ў Слуцкім паўстанні, якое адбылося ў лістападзе 1920 года.

Беларускае Радыё Рацыя




Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение