У інтэрнэце ўжо перапісалася больш за паўмільёна чалавек

За чатыры дні, па стане на 9.00 аўторка, у інтэрнэце перапісалася 521 тысяча чалавек.

Перапісацца можна на сайтах census.by і перепись.бел, праўда сайты з-за перагрузкі перыядычна не працавалі.

Інтэрнэт-перапіс будзе доўжыцца да 18 кастрычніка ўключна. Таксама можна перапісацца на ўчастках.

З 21 кастрычніка па дамах і кватэрах пачнуць хадзіць перапісчыкі.

nn.by