У Гродне сустрэліся нашчадкі роду Матусевічаў

10 жніўня ў каралеўскiм Гродне прайшла чарговая, 7-я па лiку, сустрэча Матусевiчаў. У мерапрыемстве ўзялi ўдзел носьбiты прозвiшча з Беларусi, а таксама госцi з Расii. Арганiзатары правялi цiкавую экскурсiю па старым месце, а таксама падрыхтавалi арыгiнальную забаўляльную праграму. Асаблiвага каларыту мерапрыемству дадала зробленая напярэдаднi родавая харугва.

Па традыцыi для камунiкацыі ўдзельнiкi выкарыстоўвалi беларускую мову.

Юры Матусевіч, nn.by