У Брэсце прэзентавалі пераклад Новага Запавета на палескую гаворку

1 сакавіка ў Брэсце адбылася прэзентацыя ўнікальнага перакладу Новага Запавета на палескай гаворцы вёскі Сіманавічы, які зрабіў вядомы мовазнаўца Фёдар Данілавіч Клімчук. 

Зала гарадской бібліятэкі была перапоўнена. Сярод выступоўцаў былі гісторыкі, навукоўцы, мовазнаўцы, сябры Фёдара Клімчука: Мікалай Аляхновіч, Сяргей Літвінка, журналістка Іна Хоміч, этногаф Ірына Мазюк і іншыя.

Фіналам святочнага вечара быў выступ палескага дуэта Еўдакіі Зіновіч і Фёдары Булыгі з вёскі Вулька Драгічынскага раёна і супольныя спевы сіманавіцкіх песень.

Мерапрыемства было арганізавана праектам «Tradycyja» і супольнасцю «Спеўны сход Берасце».

“Наша Ніва”,
фоты Сяргея Нікрашэвіча