У Берасці падалі заяву на правядзенне фестывалю „100 год БНР”

Заяву на правядзенне вулічнага фестываля „100 год БНР” падалі прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту ў Берасці. Зварот быў накіраваны да мясцовых выканаўчых уладаў.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі адзначыў, што імпрэза пройдзе ў фармаце свята:

– Мы досыць плённа папрацавалі над сцэнаром і праграмай мерапрыемства, прынялі фармат мерапрыемства, што гэта будзе фестываль з рознымі зонамі актыўнасці. Папярэдне атрымана згода Берасцейскага гарвыканкама, што іх зацікавіў прапанаваны намі фестывальны святочны фармат мерапрыемства. І мы спадзяемся, што берасцейскія ўлады прымуць чынны ўдзел у арганізацыі і правядзенні гэтага мерапрыемства разам з намі.

Паводле Змітра Шыманскага, пасля атрымання згоды Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта на правядзенне святкавання, пройдзе яшчэ як мінімум два паседжання арганізацыйнага камітэту.

Беларускае Радыё Рацыя


Тэгі: Брэст