У Беларусі паставілі першы помнік Касьцюшку

Здымак помніка апублікаваў у сваім «​Фэйсбуку»​ грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка. Менавіта ён у кастрычніку мінулага году абвясьціў збор сродкаў на помнік палкаводцу ва ўрочышчы Мерачоўшчына.


31646733_1565230436936607_1248427708820488192_n.jpg


Урачыстае адкрыцьцё заплянаванае на 12 траўня. У Марачоўшчыну Івацэвіцкага раёну будзе арганізаваны аўтобусны тур.

«Такіх прыгожых помнікаў вы яшчэ ня бачылі, — адзначае Глеб Лабадзенка. — Дзякуй усім, хто верыў і падтрымаў — толькі разам мы маглі зрабіць такое. Але дзякуй і тым, хто ня верыў — гэта таксама добра падагравала азарт».

Праект падтрымалі 685 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на адмысловай шыльдзе каля помніка.


31739784_1564565727003078_3470978056485601280_n.jpg


Бюст Тадэвуша Касьцюшкі ёсьць на тэрыторыі амбасады ЗША ў Менску. У Мерачоўшчыне зьвяіцца першы паўнавартасны помнік Касьцюшку ў краіне.

Тадэвуш Касьцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 году ў Марачоўшчыне на Берасьцейшчыне. Вядомы як змагар за свабоду ва ўсім сьвеце. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША. У 1794 годзе кіраваў антырасейскім паўстаньнем за незалежнасьць Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у вайне за незалежнасьць ЗША.

Мытны камітэт Беларусі ня стаў браць грошы за перавоз скульптуры

Мытны камітэт Беларусі ня стаў браць грошы за перавоз скульптуры цераз мяжу — яе адлілі ва ўкраінскім Харкаве. Улічваючы мастацкую вартасьць і значнасьць для краіны, Міністэрства культуры прызнала скульптуру культурнай каштоўнасьцю і накіравала ў Мытны камітэт адпаведны ліст. Зборы маглі скласьці поўны кошт помніка — больш як 22 тысячы рублёў.


04-1CD35471-0CBB-4699-ADE8-433A46046695_w1597_n_r0_s.jpg


Cядзіба Тадэвуша Касьцюшкі была зьнішчаная падчас Другой сусьветнай вайны. Новы будынак пабудаваны ўжо ў незалежнай Беларусі на падмурку XVIII стагодзьдзя. Адкрыцьцё музэю Тадэвуша Касьцюшкі адбылося ў верасьні 2004 году.

У кастрычніку 2017 швайцарскія беларусы ўсталявалі помнік Касьцюшку і шыльду зь беларускім надпісам ў горадзе Залятурн, дзе памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

“Радыё Свабода”



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение