Суседзі Беларусі падоўжылі забарону на ўезд у сувязі з пандэміяй

Беларускія межы застаюцца фармальна адкрытымі, але выехаць з краіны няма магчымасьці.

У сувязі з працягам пандэміі COVID-19 суседзі Беларусі Ўкраіна і Літва працягнулі дзеяньне карантынных захадаў, у тым ліку забарону ўезду іншаземцаў (за выключэньнем кіроўцаў грузавога транспарту, дыпляматаў і некаторых іншых катэгорый грамадзян).

  • Расея закрыла межы на пэрыяд з 18 сакавіка па 30 красавіка, забарону могуць і падоўжыць.
  • Польшча — да 3 траўня.
  • Украінская мяжа закрытая з 17 сакавіка да 11 траўня.
  • У Літву іншаземцы таксама ня змогуць заехаць сама меней да 11 траўня.
  • У Латвію — да 12 траўня.

Інфармацыя сабраная агенцтвам БелаПАН з сайтаў дзяржаўных органаў гэтых краінаў.

У сувязі з карантынам дыпляматычныя прадстаўніцтвы Польшчы, Літвы (а таксама візавыя цэнтры гэтых краінаў) і Латвіі спынілі прыём дакумэнтаў на візы. Візавыя цэнтры Літвы ў Менску і Горадні прымаюць дакумэнты ў кіроўцаў, якія робяць грузаперавозкі.

Беларусь сваіх межаў не закрывала, аднак тыя, хто ўяжджае ў краіну, абавязаны два тыдні знаходзіцца на самаізаляцыі.

svaboda.org