Роўна 102 гады таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

Роўна 102 гады таму, 9 сакавіка 1918 года, у акупаваным кайзераўскімі войскамі Менску была абвешчана Другая Устаўная грамата.


01-bnr2-770x470-2blr8-kw7yf-h7jwp.jpg

Чальцы Народнага Сакратарыята. Сядзяць: Алесь Бурбіс, Янка Серада, Язэп Варонка (старшыня НС), Васіль Захарка; стаяць — Аркадзь Смоліч, Пётр Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц.


За тыдзень да гэтага паміж немцамі і бальшавікамі быў заключаны Брэсцкі мір. За немцамі заставалася паўночна-заходняя частка Беларусі, а бальшавікі мусілі атрымаць цэнтральную і ўсходнюю Беларусь. Апроч таго, немцы паабяцалі бальшавікам не прызнаваць ніякіх дзяржаў на акупаваных тэрыторыях, якія пасля 3 сакавіка 1918 г. абвясцілі пра сваю незалежнасць. Народны Сакратарыят і Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда нямецкія ўлады, што сядзелі ў Мінску, таксама не прызнавалі.

У гэтых умовах беларускія дзеячы пайшлі на абвяшчэнне Другой Устаўной Граматы. Першая грамата, нагадаем, была апублікавана 21 лютага.

Тэкст Другой граматы складаўся з васьмі пунктаў. У межах рассялення беларускага народа сімвалічна абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка. Часова заканадаўчую ўладу ў БНР брала на сябе Рада І Усебеларускага З'езда.

Абвяшчаліся правы і вольнасці грамадзянаў і народаў Беларусі: свабода слова‚ друку‚ сходаў. Была скасаваная прыватная ўласнасць на зямлю, устаноўлена працягласць рабочага дня 8 гадзін, абвяшчалася роўнасць усіх моў і права ўсіх народаў на аўтаномію.

02-509e80aaf9e84bf15a87d3e6f5330ed0-z29ap-l4x49.jpg


18 сакавіка Рада Усебеларускага з’езда была перайменаваная ў Раду БНР, 23 сакавіка ў яе склад была ўключана Віленская Беларуская Рада,

а раніцай 25 сакавіка (гэта быў панядзелак) была прынята Трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць БНР.


nn.by