Праект 23-34.net сабраў звесткі пра суддзяў, якія каралі за пратэсты

Праект 23-34.net сабраў прозвішчы суддзяў, якія абвяшчалі прысуды за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. У спісе ўжо 259 асобаў.

„Лідарам” стаў суддзя Першамайскага раённага суда Максім Трусевіч, які абвясціў 50 выракаў паводле артыкула 23.34, агулам на 258 сутак арышту.

Канчатковая мэта праекту — сумленныя суды над усімі, хто быў датычны: «Мы хочам, каб ніводная гісторыя не была забытая. Мы хочам, каб калі ўсё гэта скончыцца, у беларусаў захавалася інфармацыя пра кожны незаконны суд, кожнае сумнеўнае паказанне, кожны пратакол па артыкуле 23.34 і сумежны з ім».

„Беларускае Радыё Рацыя“