Праўладны Саюз журналістаў хочуць выключыць з Міжнароднай федэрацыі

«Наш Адміністрацыйны камітэт рэкамендаваў прыпыніць членства Беларускі саюз журналістаў. Журналісты заслугоўваюць самай поўнай падтрымкі ў гэтыя крытычныя часы. Вызваліце зняволеных журналістаў!» — звяртаюцца прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі журналістаў у твітары.

Нагадаем, у лютым 2020 года праўладны Беларускі саюз журналістаў (БСЖ) узначаліў палітычны аглядальнік БТ Андрэй Крывашэеў.

Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ) — найбуйнейшая ў свеце арганізацыя прафесійных медыйшчыкаў, якая існуе з 1926 года. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Бруселі.

Сёння яна прадстаўляе каля 600 тысяч журналістаў з больш чым 139 краін свету. IFJ абараняе сацыяльныя і прафесійныя правы журналістаў, якія працуюць у друкаванай і анлайн-прэсе.

Арганізацыя мае кансультатыўны статус у ЮНЕСКА, Міжнароднай арганізацыі працы, Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Камітэце па правах чалавека, а таксама ў Савеце Еўропы і іншых міжнародных структурах.

nn.by