Польшча зьмяняе амбасадара ў Беларусі

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Павлік пакідае сваю пасаду пасьля 2 год працы. Афіцыйныя прычыны адстаўкі не называюцца.

У чацьвер зьявілася інфармацыя, што амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік будзе адкліканы зь Менску. У пятніцу польскі МЗС пацьвердзіў, што дадзенае рашэньне прыняў яшчэ папярэдні міністар Вітальд Вашчыкоўскі на просьбу самога амбасадара.

У сеціве зьявіліся розныя ацэнкі працы Конрада Паўліка. Так Радыё “Свабода” паведаміла, спасылаючыся на крыніцы ў польскім МЗС, што ў Варшаве Паўліка ня лічаць найлепшым польскім амбасадарам у Менску. Маўляў ён канфліктаваў з кіраўніцтвам Саюзу палякаў у Беларусі, зь Белсатам.

Іншыя кажуць пра тое, што пры ім адбылося значнае паляпшэньне беларуска-польскіх адносінаў. Больш інтэнсыўнай стала супраца ў галіне эканомікі, культуры.

Юры Ліхтаровіч, “Польскае радыё


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение