Палата прадстаўнікоў будзе займацца справамі беларусаў замежжа

У Палаце прадстаўнікоў зьявіцца працоўная група, якая будзе займацца пытаньнямі беларусаў замежжа. У яе склад увойдуць дэпутаты Ігар Марзалюк і Алена Анісім, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.

Узначаліць працоўную групу старшыня сталай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы гісторык Ігар Марзалюк. Займацца справамі беларусаў замежжа будуць таксама Вольга Папко, Валянціна Ражанец і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

У 2014 годзе Палата прадстаўнікоў прыняла закон «Аб беларусах замежжа», падрыхтаваны сумесна зь міністэрствамі замежных спраў і культуры. Дакумэнт рэглямэнтуе парадак аднясеньня да беларусаў замежжа і меры дзяржаўнай падтрымкі для іх.

„Радыё Свабода“ паводле БелаПАН


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение