Па 80 еўра з кожнага: Эстонія будзе спаганяць з грамадзян Беларусі дзяржпошліну пры афармленні нацыянальных віз

Урад Эстоніі адменіць для грамадзян Беларусі і Украіны вызваленне ад неабходнасці плаціць пошліну пры афармленні доўгатэрміновых эстонскіх віз (D-віза). Цяпер яны зноў павінны будуць плаціць за гэтую паслугу, піша Postimees.

Міністэрства замежных спраў сёння адправіла на ўзгадненне два законапраекты, якімі Эстонія адмяняе дзеючае для грамадзян Украіны і Беларусі вызваленне ад выплаты дзяржпошліны пры афармленні доўгатэрміновай эстонскай візы. Грамадзяне Украіны не павінны былі плаціць пошліну пры афармленні доўгатэрміновай эстонскай візы з 2010 года, а грамадзяне Беларусі — з 2011 года.

Як патлумачылі ў пасольстве Эстоніі, гэта тычыцца афармлення доўгатэрміновых віз (D-віз), г.зн. нацыянальных. 

Міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу лічыць, што гэтае рашэнне істотна не паўплывае на колькасць хадайніцтваў на візы. «Значнае памяншэнне хадайніцтваў я не прагназую. Для некаторых людзей, вядома, увядзенне платы можа стаць аргументам, каб адмовіцца ад падачы хадайніцтва», — адзначыў міністр.

Гендырэктар аддзела па сувязях з грамадскасцю Міністэрства замежных спраў Інга Боўдэн сказала Postimees, што Украіна і Беларусь — адзіныя краіны, для грамадзян якіх дзейнічае вызваленне ад пошліны пры афармленні доўгатэрміновай візы. Пры страце гэтай прывілеі грамадзяне Украіны і Беларусі пачне плаціць за разгляд хадайніцтва на візу па 80 еўра.

 У 2018 году ад грамадзян Беларусі было прынята 629 хадайніцтваў, з іх 619 у Мінску. Ад грамадзян Украіны ў дзесяць разоў больш.

Міністэрства замежных спраў прагназуе пры дапамозе ўвядзення пошлін у наступным годзе папоўніць дзяржбюджэт за кошт украінскіх грамадзян на 750 000 еўра, а за кошт беларускіх грамадзян - на 50 000 еўра.

nn.by